Знайсці
22.11.2019 / 19:4431РусŁacБел

Тысячы беларусаў развіталіся з Каліноўскім пад нацыянальнымі сцягамі — шмат ФОТА Надзеі Бужан

Тысячы беларусаў узялі ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі пахавання Кастуся Каліноўскага і двух дзясяткаў паўстанцаў 1863 года.

Вуліцамі Вільні прайшло грандыёзнае шэсце пад бел-чырвона-белымі сцягамі. Яго можна лічыць самай масавай беларускай маніфестацыяй за межамі сучаснай краіны. Прычым нашых сцягоў было ў разы больш, чым літоўскіх ці польскіх.

На цырымоніі развітання з Каліноўскім прысутнічалі прэзідэнты Літвы і Польшчы, пісьменнік Уладзімір Арлоў, былы кіраўнік Беларусі Станіслаў Шушкевіч, старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла, мастак Аляксей Марачкін, спявачка Кася Камоцкая, грамадскія дзеячы Павел Белавус, Зміцер Дашкевіч, Алена Макоўская і Ніна Шыдлоўская, палітыкі Уладзімір Някляеў, Павел Севярынец, Мікола Статкевіч, а таксама многія іншыя неабыякавыя беларусы. Афіцыйную дэлегацыю ўзначальваў віцэ-прэм'ер Ігар Петрышэнка.

Каліноўскі паяднаў у калоне людзей розных палітычных поглядаў. Хрысціянскія дэмакраты і лібералы, нацыяналісты і сацыялісты, вернікі і атэісты ішлі разам.

Ігар Петрышэнка выступаў па-беларуску, запэўніў, што Каліноўскі назаўжды ўпісаны ў гісторыю Беларусі. Аднак, калі заявіў, што асобу кіраўніка паўстання не трэба выкарыстоўваць у палітычных мэтах, слухачы на вуліцы сталі асвістваць Петрушэнку. Чулася магутнае скандаванне «Ганьба».

Развітанне адбылося ў Кафедральным саборы-базіліцы Св. Станіслава і Св. Уладзіслава ў цэнтры Вільні. Пасля працэсія рушыла да могілак Росы. Па дарозе спыніліся каля Вострай Брамы, дзе адбылася малітва.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031