Знайсці
22.11.2019 / 18:081РусŁacБел

У Шклове рэцыдывіст уцёк з «хіміі» і напаў на міліцыянера. Спынілі яго толькі кулі

Учора каля 17.00 у шклоўскую міліцыю патэлефанаваў мужчына і паведаміў, што сусед спрабуе парэзаць сваю жонку. Праваахоўнікі высветлілі, што крыўдзіцелем 21-гадовай пацярпелай з'яўляецца яе 30-гадовы муж. Аказалася, ён самавольна пакінуў «хімію», дзе адбываў пакаранне за катаванне жонкі, паведамляе МУС.

Асуджаны, калі прыехаў дадому, пачаў збіваць жонку, аднак той ўдалося вырвацца і збегчы да суседзяў. Ужо там крыўдзіцель параніў жанчыну прадметам, падобным да нажа. Канфлікт спыніў гаспадар дома, які і выклікаў міліцыю. Пасля гэтага злодзей збег.

У некалькіх раёнах вобласці ўводзіўся спецыяльны план «Перахоп».

Сёння каля 12.00 участковы інспектар аглядаў адно з домаўладанняў, дзе мог хавацца мужчына. Раптам той напаў на міліцыянера і паспрабаваў завалодаць яго табельнай зброяй.

Папераджальныя стрэлы ў паветра мужчына праігнараваў, пагражаючы падобным да нажа прадметам.

У выніку нападніка спынілі дзве кулі ў нагу і руку. Інспектар выклікаў медыкаў і спыніў параненаму крывацёк.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930