Знайсці
22.11.2019 / 16:337РусŁacБел

Барыс Хамайда ўзняў у гонар Каліноўскага бел-чырвона-белы сцяг у цэнтры Віцебска

Барыс Хамайда з плякатам і сьцягам у цэнтры Віцебску

Барыс Хамайда з плякатам і сьцягам у цэнтры Віцебску

Вядомы апазыцыянэр Барыс Хамайда выйшаў 22 лістапада да «сіняга дому» ў Віцебску зь бел-чырвона-белым сьцягам, каб аддаць даніну павагі і памяці нацыянальнаму герою Беларусі Кастусю Каліноўскаму, чые парэшткі ў гэты дзень перапахаваюць у Вільні (Літва), паведамляе «Віцебская вясна».

У руках Барыс Хамайда трымаў плякат, на якім было напісана: «Сёньня, 22.11.2019, у Вільні адбываецца перапахаваньне нацыянальнага героя Беларусі Кастуся Каліноўскага і іншых удзельнікаў вызвольнага паўстаньня 1863-1864 гг. Слава Героям!»

«Мы больш за паўтара стагодзьдзя ня ведалі, дзе пахаваны наш нацыянальны герой Кастусь Каліноўскі і толькі нядаўна даведаліся… Я ня маю сёньня магчымасьці быць там, у Вільні, на перапахаваньні. Але трэба неяк аддаць даніну павагі нацыянальнаму герою нашай краіны. Таму я вырашыў выйсьці з тлумачальным плякатамі і зь бел-чырвона-белым сьцягам», — патлумачыў Барыс Хамайда «Віцебскай Вясьне».

Абышлося без затрыманьня.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера