Знайсці
22.11.2019 / 15:5423РусŁacБел

«Жыруе жуллё»: Лукашэнка даручыў Калаўру прыцягнуць банкі да дапамогі адстаючым сельгасарганізацыям Віцебскай вобласці

Аляксандр Лукашэнка даручыў прыцягнуць банкі да аказання дапамогі адстаючым сельскагаспадарчым арганізацыям Віцебскай вобласці. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў на нарадзе па развіцці аграпрамысловага комплексу гэтага рэгіёна, перадае БЕЛТА.

Прэзідэнту было даложана аб звароце з боку рэгіёна да банкаўскай сістэмы для аказання шэфскай дапамогі адстаючым гаспадаркам Віцебскай вобласці. Але ад іх была атрымана адмова.

«Павел Уладзіміравіч (Калаўр, старшыня праўлення Нацыянальнага банка), неадкладна займіцеся гэтым, - запатрабаваў ён. — Мы аб Нацыянальным банку і падпарадкаваных яму структурах (а яму ўсё падпарадкавана), мы яшчэ асобна пагаворым. Жыруе жуллё. Былыя і цяперашнія. А займацца (дапамогай) не хочуць. Таму дагружайце іх — па калгасе, па паўтара, па два, няхай там працуюць. Гэта не абмяркоўваецца».

«Шэфская дапамога - гэта не здымаецца. А калі трэба прывесці банкаўскую сістэму да прытомнасці, я думаю, Калаур гэта зробіць. Не зробіць — гэта зробяць іншыя», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера