Даслаць навіну
Знайсці
28.11.2019 / 11:38 2

30 лістапада — Фестываль Уладзіміра Караткевіча ў Смалянах і Оршы

Павялічыць выяву

Аршанская філія Таварыства беларускай мовы і Беларускі ПЭН-Цэнтр запрашаюць на «вандроўны» Фестываль Уладзіміра Караткевіча, які сёлета пройдзе ўпершыню ў Смалянах і Оршы 30 лістапада.

Вас чакае чарада культурніцкіх падзей, у якіх возьмуць удзел дзеячы культуры з усёй краіны, але найперш творцы з Аршаншчыны. Фестываль прымеркаваны да дня нараджэння горача любімага беларусамі класіка ХХ стагоддзя, якое святкуецца 26 лістапада. Экскурсіі, гутаркі пра творчую спадчыну Караткевіча, вершы, проза, спевы і выдатныя кніжкі для ўсіх ахвочых далучыцца!

Расклад падзей:

10:00 — экскурсія па Смалянах ад краязнаўца Віктара Мяжэвіча.

Балотны замак Белы Ковель, руіны Дамініканскага касцёла і кляштара, царква Святога Спаса (драўлянае барока). Прамова Ірыны Дубянецкай на магіле Тамаша Зана.

Збор а 10-й у Смалянах на цэнтральнай плошчы (каля дамініканскіх руінаў).

14:30 — экскурсія па Оршы Уладзіміра Караткевіча ад пісьменніцы Паліны Качатковай.

Агляд Дому Караткевіча, які будзе адкрыты для публікі ў дзень фестывалю.

Збор ад 14:15 на Аршанскім «нулявым кіламетры» (пачатак вуліцы Караткевіча).

17:00 — 20:00 — літаратурна-музычная імпрэза.

Уладзімір Арлоў, Наста Кудасава, Таццяна Нядбай, Андрэй Хадановіч, Зміцер Дзядзенка ды іншыя. Песні Сержука Доўгушава на вершы Караткевіча.

Кавярня «Замкавая» ў будынку езуіцкага калегіума (вул. Леніна, 6а, Орша).

Усе падзеі — бясплатныя.

У праграме магчымыя дапаўненні і сюрпрызы. Сачыце за абвесткамі!

Пачас імпрэзы можна будзе набыць па прывабных цэнах кнігі як класікаў, так і сучасных беларускіх аўтараў у «Вандроўнай кнігарні «Логвінава» і краме «Акадэмкніга».

У любы час гэтыя, а таксама іншыя новыя выданні і бестселеры можна набыць у кнігарні «Акадэмічная кніга» (пр. Незалежнасці, 72).

 РУП «Акадэмічная кніга» УНП 101462648 

NN.by

1
Serg / адказаць
22.11.2019 / 19:35
Выдатныя люди нашай Радимы! Вельми прыемна што народ гэта помнить!
1
Алёна К. / адказаць
22.11.2019 / 21:44
Якая мілая фотачка, а вялікі пісьменнік "наш чалавек", пухнацікі на руках)))
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31