Знайсці
22.11.2019 / 13:198РусŁacБел

Мінабароны Беларусі не патлумачыла, чаму не накіравала роту ганаровай варты ў Вільню

Міністэрства абароны Беларусі толькі 22 лістапада адказала на просьбу даслаць роту ганаровай варты на цырымонію пахавання Кастуся Каліноўскага ў Вільні, паведамляе Радыё Свабода

Да міністра абароны Беларусі Андрэя Раўкова звярнуўся Беларускі грамадскі камітэт ушанавання памяці паўстанцаў 1863—1864 гадоў.

Паводле звароту, літоўскі ўрад гатовы быў падтрымаць такую ініцыятыву беларускага Міністэрства абароны.​

Таксама аўтары звароту прасілі правесці салют у гонар Каліноўскага і ягоных паплечнікаў у Мінску.

Міністэрства абароны паведаміла, што «правядзенне салюта і накіраванне роты ганаровай варты не ўяўляюцца магчымым». Больш ніякіх тлумачэнняў не было.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930