Знайсці
22.11.2019 / 13:172РусŁacБел

ДАІ пераследавала матацыкліста-бяспраўніка, а пасля, здаецца, штурханула на бардзюр ВІДЭА 

Пагоня за парушальнікам-матацыклістам у цэнтры начнога Мінска скончылася раней, чым звычайна.

Як паведамляе тэлеграм-канал МУС, у ноч на 2 лістапада інспектары ДАІ Цэнтральнага РУУС заўважылі ў раёне вуліцы Няміга матацыкл Suzuki без знакаў.

Міліцыянты ўключылі маячкі і праз гукаўзмацняльнік папрасілі кіроўцу спыніцца. Той пачаў уцякаць.

Звычайна такая пагоня доўжыцца бясконца доўга, аж пакуль у парушальніка не скончыцца паліва.

Але мяркуючы па відэа, у гэтай сітуацыі міліцыя вырашыла не цацкацца з уцекачом. Яго дагналі, а пасля ўсё ж акуратна штурханулі матацыкл на бардзюр.

Кіроўца паваліўся і пабег. Прычым нават паспеў нават забегчы дахаты — там яго і затрымалі.

У дачыненні да матацыкліста склалі пратаколы за парушэнне правілаў разметкі і знакаў, выезд на паласу сустрэчнага руху, невыкананне патрабаванняў аб спыненні і за кіраванне без правоў.

Агулам яго аштрафавалі на 1500 рублёў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930