Даслаць навіну
Знайсці
22.11.2019 / 12:49 2

Лукашэнка запатрабаваў захаваць сяло і ўлічваць інтарэсы людзей

Павялічыць выяву

president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па пытаннях развіцця аграпрамысловага комплексу Віцебскай вобласці запатрабаваў абавязкова захаваць сяло і ўлічваць інтарэсы людзей пры правядзенні любых пераўтварэнняў, перадае БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы ўважліва і падрабязна азнаёміўся з тым, як працуюць створаныя раней у вобласці інтэграцыйныя холдынгі, іх праблемамі і эканамічнымі паказчыкамі.

Дэталёва паспяховым вопытам працы холдынгу падзялілася генеральны дырэктар ААТ «Віцебская бройлерная птушкафабрыка» Ганна Норкус (Шарэйка).

 На думку кіраўніка дзяржавы, мадэль працы гэтага холдынгу з'яўляецца эфектыўнай, і яна можа стаць прыкладам для іншых. Асабліва правільным лічыць кіраўнік дзяржавы рашэнне ставіць па чале холдынгу перапрацоўчыя прадпрыемствы і пад іх патрэбы развіваць сыравінную базу, якая фарміруецца з розных гаспадарак.

«Добра, пайшлі вы гэтым шляхам, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Паставілі на чале перапрацоўку. І ідзіце так жа, фармуйце групу спецыялістаў».

Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка зрабіў акцэнт на неабходнасці развіваць сяло і ўлічваць інтарэсы людзей. «Мяне ўсё-такі турбуе, што будзе там, ці захаваецца сяло ў Віцебскай вобласці? Мяне як прэзідэнта гэта турбуе. І людзі цікавяць. Гэта галоўнае, гэта — аснова»

NN.by

0
Надзя / адказаць
22.11.2019 / 22:13
Прачнууся. 25 спали
0
bell / адказаць
23.11.2019 / 10:06
Ну зараз канчаткова кранты сялу.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31