Знайсці
22.11.2019 / 12:4455РусŁacБел

Дзерман у эфіры Салаўёва: Нашы нацыяналісты маюць нацысцкія карані

Рэдактар прарасійскага сайта «Імхаклаб» Аляксей Дзерман стаў удзельнікам праграмы «Вечар з Уладзімірам Салаўёвым» на тэлеканале «Расія 1».

«Мы перажылі 5—6 спробаў Майдана»

«Амерыканцы спрабуюць гуляць на нашых з Расіяй супярэчнасцях. Калі раней ЗША спрабавалі скінуць Лукашэнку, неаднаразова зладзіць Майдан — мы, па розных падліках, перажылі 5-6 такіх спробаў, — то цяпер ва ўсім свеце галоўны жупел — расійская пагроза. І яны зразумелі, у тым ліку нашы празаходнія апазіцыянеры, — ды і самі амерыканцы далёка не дурныя людзі, — што зараз можна на гэтым гуляць. Адпаведна, зараз усе фінансавыя патокі яны спрабуюць пераарыентаваць на тое, каб зладзіць прапагандзісцкую шуміху ўнутры Беларусі і вакол яе, паказваючы, што Расія нібыта мае агрэсіўныя намеры і пагражае суверэнітэту. Хоць менавіта дзякуючы саюзу з Расіяй у Беларусі ёсць сапраўдны суверэнітэт».

«Нашы нацыяналісты маюць нацысцкія карані»

— У нас нацыяналісты, канечне, ёсць, але ў мізернай прапорцыі.

— Але яны не маюць нацысцкіх каранёў.

— Маюць! Маюць! Усе постсавецкія нацыяналісты, як правіла, маюць нацысцкія карані. «Малады фронт» выходзіў з партрэтамі Шухевіча, але іх хутка, канечне, звінцілі. Цяпер яны гэта хаваюць, але тым не менш унутры ідэалогіі любога нацыяналізму калабарацыянізм.

БЮ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930