Знайсці
22.11.2019 / 12:222РусŁacБел

Грамадзянін Казахстана спрабаваў вывезці з Магілёва ў Расію трох прастытутак

У Магілёве супрацоўнікамі ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі УУС Магілёўскага аблвыканкама і Ленінскага РАУС спынены канал вывазу за межы краіны трох жыхарак вобласці з мэтай заняткаў прастытуцыяй, паведамляе прэс-служба міліцыі.

41-гадовы грамадзянін Казахстана, знаходзячыся на тэрыторыі Расіі, вышукваў патэнцыйных ахвяр у сацыяльных сетках. Спісваючы з імі, абяцаў прывабныя ўмовы для прастытуцыі: добраўпарадкаваную кватэру, кругласутачную ахову, поўную бяспеку і штомесячны заробак у 3000 даляраў ЗША (50% з іх - сутэнёр). Зразумела, гэтыя ўмовы для «жрыц кахання» і блізка не адпавядалі рэальнасці.

Знайшоўшы патэнцыйных ахвяр, фігурант прыбыў у Магілёў, пра што загадзя было вядома аператыўнікам. Яны затрымалі мужчыну 21 лістапада каля 11 гадзін на аўтавакзале горада, пры пасадцы ў маршрутную таксоўку. Ён планаваў даставіць «жывы тавар» да Мінска, а затым вылецець у Маскву (квіткі набыў загадзя).

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930