Знайсці
22.11.2019 / 11:451РусŁacБел

Нацбанк даў рэкамендацыі па абароне ад тэлефонных махляроў

У Беларусі сталі частымі выпадкі тэлефоннага махлярства — вішынгу, паведамляе ўпраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка.

Устаноўлена, што зламыснікі тэлефануюць кліентам беларускіх банкаў і, прадстаўляючыся іх супрацоўнікамі (у тым ліку спецыялістамі па бяспецы), пад рознымі падставамі просяць даць пашпартныя звесткі, а таксама рэквізіты банкаўскіх плацежных картак і коды, якія паступаюць на тэлефонны нумар кліента.

«Звяртаем увагу, што зламыснікі могуць выкарыстоўваць праграмы-ананімайзеры. У такім выпадку нумары тэлефонаў, з якіх ажыццяўляюцца званкі, вызначаюцца як афіцыйныя нумары, паказаныя на сайце банка. Таксама зламыснікі могуць падмяняць афіцыйны нумар не цалкам, а толькі адну яго лічбу, і візуальна гэта падробка можа быць непрыкметнай. Пры размове для большай праўдападобнасці шумавым фонам пры тэлефанаванні можа выкарыстоўвацца імітацыя гукаў кантакт-цэнтра», — адзначылі ў Нацбанку.

Падчас званка зламыснікі могуць прытрымлівацца некалькіх сцэнарыяў. У першым выпадку яны прадстаўляюцца супрацоўнікамі банкаў і паведамляюць, што ў дачыненні да рахунку кліента адбываюцца ашуканскія дзеянні. З мэтай не дапусціць пераводу сродкаў або іх атрымання наяўных у банкамаце яны просяць дадзеныя банкаўскай аплатнай карткі і іншую інфармацыю. У другім выпадку ашуканцы ад імя банка паведамляюць пра нібыта аформленую заяўку на крэдыт, для адмены якой неабходна прадаставіць удакладняючыя звесткі.

«Супрацоўнік банка пры тэлефанаванні кліенту загадзя павінен ведаць усе неабходныя яму дадзеныя. Таму паведамляць камусьці рэквізіты банкаўскай аплатнай карткі, паролі і коды доступу, пашпартныя звесткі ні ў якім разе нельга», — падкрэслілі ў Нацбанку.

Упраўленне абароны інфармацыі Нацыянальнага банка (FinCERTby) рэкамендуе ў выпадку паступлення падобных званкоў неадкладна завяршыць размову і звярнуцца ў кантакт-цэнтр банка, эмітавана картку, распавесці пра сітуацыю і далей прытрымлівацца рэкамендацый. У выпадку, калі зламысніку ўсё ж удалося атрымаць рэквізіты карткі або быў усталяваны факт крадзяжу грашовых сродкаў, варта неадкладна заблакаваць картку і звярнуцца з заявай у праваахоўныя органы.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера