Знайсці
22.11.2019 / 11:274РусŁacБел

Мінская гарадская камісія пра падазроны стос складзеных бюлетэняў на ФОТА: Такога проста не можа быць

Намеснік старшыні Таварыства беларускай мовы Дзяніс Тушынскі запатрабаваў у Мінскай гарадской выбарчай камісіі пералічыць галасы у Пушкінскай выбарчай акрузе №103, па якой балатаваўся сам.

Сярод іншага, ён апеляваў і да двух артыкулаў, апублікаваных у «Нашай Ніве».

Чытайце:

Як адбываецца падлік галасоў. 20 ФОТА, з якіх вы зразумееце ўсё

Колькі бюлетэняў вынеслі з участкаў у Мінску — захапляльная статыстыка

Дзяніс Тушынскі расказаў «Нашай Ніве» свае ўражанні ад сустрэчы з Мінскай гарадской выбарчай камісіяй.

«Калі сцісла, то пазіцыя камісіі наступная:

1) Страта 380 бюлетэняў — выпадковасць, разбежка з іншымі акругамі і раёнамі здзіўлення ў іх не выклікае.

Больш за тое, аказваецца, Фрунзенскі раён «заўжды ў лідарах па знесеных бюлетэнях».

2) Фота са стосам бюлетэняў, якія выпалі са скрыні «мае ілюстратыўны характар», «невядома дзе і калі знятае». Да таго ж, «пры выкідванні са скрыні такі акуратны стосік проста не можа захавацца».

3) Па-асабліваму прыгожа аформленыя абвесткі кандыдата Васіля Панасюка на сайце акруговай камісіі — «таму, што ён прадставіў іх у камісію ў такім выглядзе». І няважна, што дызайн гэтых абвестак на сто адсоткаў супадае са стылем абвестак самой камісіі. Гэта ж як падгадаў!

4) Скарга на тое, што камісія не задавольніла ні адну з 9 заяваў на правядзенне сустрэчаў з выбарцамі (усе ў вячэрні час), замест гэтага даўшы толькі тры школы ў сярэдзіне будніх дзён (а ў астатні час, быццам, ужо ўсё занята іншымі кандыдатамі). Але вось закавыка — ніякіх абвестак аб сустрэчах гэтых «іншых кандыдатаў» у заяўлены мной час на сайце камісіі няма. Скарга праігнаравана, маўляў, «ну, можа, нейкія кандыдаты былі супраць таго, каб абвесткі аб іх сустрэчах публікаваліся на сайце».

5) Сістэматычны зрыў наяўнай агітацыі — праігнаравана.

6) Разыходжанні дадзеных назіральнікаў з афіцыйнымі вынікамі па яўцы на кожным з 34 участкаў — праігнаравана».

Мінскую гарадскую выбарчую камісію ўзначальвае медык Дзмітрый Шаўцоў. Ён быў дэпутатам двух папярэдніх скліканняў.

Дзяніс Тушынскі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера