Знайсці
22.11.2019 / 08:327РусŁacБел

Крэмль пракаментаваў крывавае відэа пра забойства сірыйца расійскімі наймітамі

У Крамлі не бачылі апублікаванага ў СМІ відэазапісу, на якім нібыта байцы прыватнай ваеннай кампаніі (ПВК) Вагнера жорстка забіваюць сірыйскага вайскоўца, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў. Яго цытуе interfax.ru.

Пяскоў адзначыў, што пытанне аб магчымых злачынствах ПВК не знаходзіцца ў кампетэнцыі адміністрацыі прэзідэнта.

Пяскоў таксама абверг меркаванне журналістаў пра тое, што без зацвярджэння Пуціным прыватныя ваенныя кампаніі не могуць функцыянаваць за мяжой.

У снежні мінулага года Дзмітрый Пяскоў заявіў, што заканадаўствам прыватныя ваенныя кампаніі на тэрыторыі Расіі не прадугледжаны.

20 лістапада «Новая газета» паведаміла пра забойства байцамі ПВК Вагнера, якую звязваюць з пецярбургскім бізнэсоўцам Яўгенам Прыгожыным, дэзерціра з войска прэзідэнта Сірыі.

«Давай, пазванкі яму ламай!» Расійскія найміты знялі на відэа, як забілі сірыйскага дэзерціра

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031