Знайсці
22.11.2019 / 07:393РусŁacБел

Расійскае войска пераўзброілі ракетнымі комплексамі «Іскандэр»

Сухапутныя войскі Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі завяршылі пераўзбраенне на аператыўна-тактычны ракетны комплекс «Іскандэр». Пра гэта паведамляецца на сайце Мінабароны РФ.

У пятніцу, 22 лістапада, на палігоне Капусцін Яр асабістаму складу ракетнага злучэння Заходняй ваеннай акругі ўрачыста ўручаць брыгадны камплект аператыўна-тактычнага ракетнага комплексу (АТРК) «Іскандэр». Пасля гэтага ўсе дзейныя ракетныя злучэння Сухапутных войскаў будуць абсталяваныя гэтымі комплексамі.

Камплект складаецца з некалькіх дзесяткаў пускавых установак, транспартна-зарадных і камандна-штабных машын і дапаможнай тэхнікі. Неўзабаве ракетчыкі правядуць тактычнае вучэнне з баявым пускам, пасля чаго выйдуць на месца пастаяннай дыслакацыі.

«Іскандэр» — гэта сямейства аператыўна-тактычных ракетных комплексаў, прызначаных для паразы малапамерных і плошчавых цэляў, у першую чаргу СПА і СРА, камандных пунктаў і аб'ектаў інфраструктуры. «Іскандэр-М» - варыянт з квазібалістычнымі ракетамі, вырабленымі з ужываннем стэлс-тэхналогіі, што змяншае іх заўважнасць.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930