Знайсці
21.11.2019 / 18:337РусŁacБел

«Усё ж мы ў гэтай дэмакратыі зайшлі занадта далёка». Вялікія кватэры са свабоднай планіроўкай забароняць

У Беларусі ўстановяць патрабаванні да кватэр са свабоднай планіроўкай, паведаміў дырэктар РУП «Будтэхнорм» Ігар Лішай, піша БелТА.

Паводле яго слоў, цяпер гэтае пытанне не ўрэгуляванае. Часцяком уласнікі кватэр пры рамонце памяшканняў усталёўваюць перагародкі без уліку іх уплыву на канструкцыі дома, падмурак, пліты перакрыццяў. «Мы вяртаем мінімальныя патрабаванні», — адзначыў ён.

У прыватнасці, будзе абмежаваная плошча кватэр-студый (не больш за 50 кв.м). Вызначаны мінімум работ, якія праводзяцца: майстраванне стаяка каналізацыі, абсталяванне сантэхнікай ваннай і туалета, разводка праводкі (без падлучэння канкрэтных прыбораў).

Па словах Ігара Лішая, цяпер на рынку прадстаўлены ў тым ліку кватэры са свабоднай планіроўкай плошчай 100-180 кв.м, дзе падведзена толькі электрычнасць да ўваходных дзвярэй. Пасля здачы дома ў эксплуатацыю жыхары перабудоўваюць прастору, у тым ліку без дапамогі спецыялістаў: штрабяць сцены, завозяць тоны пяску і іншых будаўнічых матэрыялаў, тым самым ствараючы нагрузку на пліты перакрыццяў. «Усё ж мы ў гэтай дэмакратыі зайшлі занадта далёка», — лічыць дырэктар РУП «Будтэхнорм».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930