Знайсці
21.11.2019 / 17:124РусŁacБел

Партыя, лідару якой напісалі 1,07% падтрымкі, прызнала выбары «адкрытымі і галоснымі»

Рэспубліканская партыя выступіла з заявай наконт парламенцкіх выбараў, які прайшлі ў Беларусі 17 лістапада.

Андрэй Бажко. Фота з facebook.com.

«Выбарчая кампанія прайшла спакойна, арганізавана, адкрыта, галосна і на канкурэнтнай аснове, у адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам і міжнароднымі абавязацельствамі Рэспублікі Беларусь, што пацвярджаецца рэакцыяй міжнародных назіральнікаў», — гаворыцца ў заяве.

«Перашкод пры дзейнасці назіральнікаў, вылучэння прадстаўнікоў у камісіі, рэалізацыі правоў кандыдатаў у дэпутаты на ўсіх этапах выбарчай кампаніі не выяўлена», — лічыць Рэспубліканская партыя.

Галоўным дасягненнем выбарчай кампаніі «рэспубліканцы» лічаць павышэнне пазнавальнасці партыі. «Рэспубліканская партыя атрымала падтрымку ад грамадзян і выбаршчыкаў», — гаворыцца ў заяве.

Цікава, што ў каментарах партыя працягвае называць сябе «апазіцыйнай».

Аднаму з лідараў Рэспубліканскай партыі Андрэю Бажко, які балатаваўся ў Мінску па Усходняй акрузе №107, у выніковых лічбах напісалі 1,07%, альбо 433 галасы.

Чытайце. Разбіраемся ў праўладных партыях: ёсць жывыя, а ёсць зусім мёртвыя

ЗП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера