Знайсці
21.11.2019 / 12:322РусŁacБел

У Гродне мужчына спакушаў непаўналетніх праз сацыяльныя сеткі

У поле зроку супрацоўнікаў Упраўлення наркакантролю і процідзеяння гандлю людзьмі УУС Гродзеншчыны трапіў 35-гадовы гарадзенец. Мужчына падазраецца ў спакушэнні непаўналетніх праз сацыяльныя сеткі, паведамляе прэс-служба міліцыі.

Ён добраахвотна выдаў аператыўнікам мабільны тэлефон, у памяці якога выяўленыя фота- і відэафайлы з выявай аголеных хлопчыкаў, падлеткаў і мужчын, а таксама шакавальныя сцэны сэксуальнага гвалту над дзецьмі. Частка гэтага кантэнту ён распаўсюджваў сярод знаёмых праз месенджары.

 Ён раней быў судзімы за распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў, мужаложства і іншыя дзеянні сэксуальнага характару, учыненыя асобай, якая дасягнула васемнаццацiгадовага ўзросту, з асобай, якая не дасягнула шаснаццацігадовага ўзросту.

 

Мужчына вызваліўся ў 2019 годзе і пачаў завязваць адносіны з непаўналетнімі праз Інтэрнэт з мэтай наступнага сэксуальнага кантакту.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930