Знайсці
21.11.2019 / 10:4573РусŁacБел

Марыя Васілевіч абурылася публікацыяй пра сябе ў Times

БелТА

Днямі брытанская Times надрукавала артыкул пра тое, што дэпутатам Палаты прадстаўнікоў стала 22-гадовая каралева прыгажосці Марыя Васілевіч. Таксама выданне падкрэсліла, што яна «рамантычна звязана» з Аляксандрам Лукашэнкам.

Марыя Васілевіч у сваім інстаграме выказала абурэнне артыкулам.

«Я за свабоду слова. Але будзь добры несці адказнасць за кожнае сказанае табой слова. Асабліва, калі ты журналіст. Асабліва, калі ты журналіст вядучага выдання», — напісала яна.

«Для большага хайпа, для высокіх рэйтынгаў, для фарміравання патрэбнай камусьці грамадскай думкі, журналісты асвятляюць сітуацыю як таго патрабуюць пастаўленыя перад імі задачы. Ці можам мы пасля гэтага называць іх журналістамі? Адкуль тады нам даведацца праўду? І каму нам давяраць, калі нават вядомае сусветнае выданне дазваляе сабе публікаваць хлуслівыя факты», — зазначае яна.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930