Даслаць навіну
Знайсці
21.11.2019 / 10:47

У рэгіёнах хочуць будаваць кварталы з урбан-віламі і воднымі каналамі

Больш за 60 архітэктараў з усёй Беларусі наведалі квартал «Пірс» пад Мінскам, каб вывучыць новыя падыходы ў праектаванні і горадабудаўніцтве. Найбольшую зацікаўленасць выклікалі урбан-вілы і водны канал. Цяпер такія комплексы хочуць развіваць у абласных цэнтрах.

Павялічыць

Рада галоўных архітэктараў рэгіёнаў Беларусі сабралася ўжо ў восьмы раз. І перш за ўсё наведала жылы комплекс «Пірс» каля Мінскага мора, дзе для іх арганізавалі экскурсію. Горадабудаўнікоў цікавілі дэталі забудовы: напрыклад, як зробленыя фасады, як праведзены водаадток і арганізаваны водны канал.

«Мы ўбачылі новы падыход забудоўшчыка і архітэктараў да жылога асяроддзя. Якасць архітэктуры і аздаблення фасадаў розных тыпаў дамоў і добраўпарадкаванне тэрыторыі выклікаюць захапленне. Асабліва ўразіў новы тып дамоў, названы «урбан-віламі», — адзначыў намеснік старшыні Беларускага саюза архітэктараў Міхаіл Гаухфельд.

Падобная да «Пірса» забудова можа атрымаць развіццё ў рэгіёнах. «Уразілі інавацыйныя падыходы да будаўніцтва, архітэктурныя і будаўнічыя рашэнні, якія прымяняюцца пры ўзвядзенні жылых дамоў. Мы таксама зацікаўленыя ў будаўніцтве такіх жылых комплексаў у Магілёве», — сказаў галоўны архітэктар абласнога горада Уладзімір Скачак.

Раней беларускія архітэктары наведвалі комплекс «Новая Баравая». Пасля чаго нават прынялі рашэнне заснаваць новую конкурсную намінацыю на рэспубліканскай «Архітэктурнай восені 2019» — «Найлепшы дэвелапер Рэспублікі Беларусь». Лаўрэатам стала кампанія «А-100 Дэвелапмент» за архітэктуру і добраўпарадкаванне жылога квартала ў Мінскім раёне.

Нагадаем, жылы квартал «Пірс» знаходзіцца на тэрыторыі плошчай 12 гектараў паміж Мінскім морам і хваёвым лесам. На цалкам закрытай тэрыторыі з відэаназіраннем збудаваныя чатыры тыпы дамоў: урбан-вілы, катэджы, сіціхаўсы і таўнхаўсы. Для жыхароў прадугледжаны зоны адпачынку, спартыўныя і гульнявыя пляцоўкі, месцы для барбекю і летні амфітэатр, а ўздоўж усяго комплексу праходзіць водны канал.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
сакавік красавік май
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30