Знайсці
21.11.2019 / 08:061РусŁacБел

Стаў вядомы матыў забойства сына экс-прэзідэнта ФРГ

Абвінавачаны ў забойстве доктара Фрыца фон Вайцзэкера здзейсніў злачынства з-за «непрыязнасці да сям'і забітага, хутчэй за ўсё, выкліканай псіхічнай хваробай», піша dw.com.

Пра гэта ў сераду, 20 лістапада, паведаміла прэс-служба берлінскай пракуратуры. Яна таксама агучыла падрабязнасці асобы падазраванага — гэта 57-гадовы раней не судзімы грамадзянін Германіі, які жыве ў зямлі Рэйнланд-Пфальц на захадзе краіны.

Абвінавачаны прыбыў у Берлін, паколькі даведаўся, што Фрыц фон Вайцзэкер чытае публічны даклад, падчас якога і было здзейснена забойства. У сераду абвінавачваны прайшоў абследаванне ў псіхіятрычнай клініцы, дзе і будзе ўтрымлівацца, па меншай меры, да абвяшчэння вынікаў.

Паводле выдання Der Tagesspiegel, абвінавачаны абгрунтаваў сваю «непрыязнасць» сувязямі бацькі забітага лекара, былога мэра Заходняга Берліна (1981—1984) і прэзідэнта Германіі (1984—1991) Рыхарда фон Вайцзэккера з хімічным канцэрнам Boehringer Ingelheim, які той узначальваў у 1960-я. Лічыцца, што вырабленыя канцэрнам хімікаты выкарыстоўваліся амерыканскай арміяй падчас вайны ў В'етнаме.

Лекар Фрыц фон Вайцзэкер, кіраўнік аддзялення ўнутранай медыцыны прыватнай берлінскай клінікі, быў забіты ў аўторак, 19 лістапада, падчас свайго выступу, прысвечанага захворванням печані. Ён чытаў даклад у сваёй клініцы перад 20 слухачамі, калі на яго напаў з нажом чалавек, які знаходзіўся ў зале, і смяротна параніў. Паліцэйскі ў цывільным, што быў сярод гледачоў, спрабаваў перашкодзіць нападніку, але сам атрымаў цяжкае раненне. Загінуламу было 59 гадоў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930