Даслаць навіну
Знайсці
21.11.2019 / 07:47 4

«Зачынялася ў прыбіральні і плакала»: Эмілія Кларк пра эратычныя сцэны «Гульні тронаў»

Актрыса Эмілія Кларк, якая выканала ролю Дэйнэрыс Таргарыен у серыяле «Гульня тронаў», распавяла, што адчувала сур'ёзны стрэс падчас працы над першым сезонам. Акцёрка кажа, што пад канец працоўнага дня замыкалася ў прыбіральні і плакала, піша bbc.com.

Асабліва цяжка ёй было здымацца ў сцэнах, дзе трэба было распранацца, распавяла акцёрка.

Мноства эратычных сцэн у серыяле было абгрунтавана сюжэтам, але калі б «Гульню тронаў» здымалі сёння, гэта быў бы зусім іншы серыял, лічыць Кларк.

Роля Дэйнэрыс дасталася Эміліі Кларк, калі ёй было 23 гады, і прынесла ёй славу.

«Я пагадзілася на ролю, а потым мне даслалі сцэнар. Я чытала яго і час ад часу думала: вось у чым падвох», — распавядае Кларк.

«Але я толькі скончыла акцёрскую школу і падышла да працы прафесійна», — дадае яна.

«Калі нешта ёсць у сцэнары, значыць, яно павінна там быць. І я надам гэтаму сэнс. Усё будзе добра».

«Да гэтага я толькі двойчы была на здымачнай пляцоўцы, і раптам апынулася на ёй, абсалютна голая, а вакол былі ўсе гэтыя людзі. Я не ведала, што мне рабіць», — распавяла акцёрка.

«Я не разумела, што ад мяне патрабуецца. Я не ведала, што яны хочуць і чаго хачу я сама».

«Незалежна ад таго, былі б там эратычныя сцэны ці не, увесь першы сезон я ў любым выпадку нічога б не патрабавала. Я думала, што не маю права патрабаваць нешта», — кажа Кларк.

«Што б я ні адчувала — гэта няправільна. Я лепш паплачу ў прыбіральні, а потым вярнуся, мы даздымаем сцэну, і ўсё будзе выдатна», — успамінае акцёрка працу над серыялам.

Па словах Кларк, пасля здымак яна перастала шукаць сваё імя ў пошукавіках, бо натыкалася на цэлыя артыкулы пра свае эратычныя сцэны. «Яны пісалі, якая ў мяне тоўстая задніца і гэтак далей. А я была яшчэ амаль дзіцем!» — кажа яна.

Эмілію на працягу першага сезона падтрымліваў Джэйсан Мамоа, які іграў у серыяле яе мужа, жорсткага правадыра племя датракійцаў.

Кларк лічыць, што цяпер стаўленне гледачоў да галізны ў фільмах моцна мяняецца.

Першаму сезону «Гульні тронаў», знятаму ў 2009—2010 гадах, споўнілася дзесяць гадоў. Але акторка кажа, што, калі б у яе была магчымасць перазняць серыял, яна пакінула б яго такім самым.

«Вельмі многія гаварылі са мной пра сцэны, дзе Кхалісі (гераіня Кларк) аголеная. Але ніхто не звярнуў бы на гэта ўвагі, калі б яе не прыніжалі на экране. Глядач павінен быў гэта ўбачыць».

Новы фільм з удзелам Эміліі Кларк, «Каляды на дваіх», нядаўна выйшаў у пракат. Акцёрка кажа, што цяпер «заўсёды спрачаецца на пляцоўцы» аб неабходнасці эратычных сцэн.

«Усё вельмі змянілася. Я разумею значна больш аб тым, што магу сабе дазволіць і што мне камфортна рабіць, — кажа яна. — Сёння я не пагаджаюся распранацца, калі не разумею, што гэта абсалютна неабходна».

NN.by

3
Танчык / адказаць
21.11.2019 / 11:37
Так, яна паступіла як прафесіянал. Але потым прышлося алплачываць здароўем, бо бачна, які для яе гэта быў вялікі стрэс. Эратычных (альбо лагодна-парнаграфічных) сцэн там было зашмат - зразумела, каб прыцягнуць публіку. Ну і яшчэ Эмілія была пачынаючай артысткай - у такое становішча шмат хто пападае. Радуе, што яна ўсе асэнсавала і прыйшла да правільнай высновы - цяпер ужо з ей будуць лічыцца. Малайчына!
20
Жвір / адказаць
21.11.2019 / 13:17
Вой, ці такая ўжо цяжкасьць распрануцца перад камерай, тым больш прафэсыйнай акторцы ? Падобна да спробы дадатковай самараскруткі...
0
Непрыхвасьцень / адказаць
21.11.2019 / 17:47
сцены были что надо)
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31