Знайсці
20.11.2019 / 22:5613РусŁacБел

У расійскай школе ўрачыста адкрылі туалет

У Казьма-Дзям'янаўскай сярэдняй школе Далжанскага раёна Арлоўскай вобласці ўрачыста адкрылі першы за 145 гадоў цёплы туалет — да гэтага ён размяшчаўся на вуліцы, паведаміла мясцовая газета «Знамя труда».

Дырэктарка школы Наталля Палякова расказала, што будаўніцтва туалета працягвалася два месяцы. Ён уяўляе сабой прыбудову да калідора, куды праведзены камунікацыі.

Палякова таксама расказала, што ў прыбіральні ёсць «усе выгоды»: гарачая вада, пластыкавыя вокны і фортачкі. «Проста прыгажосць, мы вельмі шчаслівыя», — дадала дырэктарка.

На ўрачыстым адкрыцці прысутнічалі кіраўнік раёна Барыс Макашоў, чыноўнікі раённай адміністрацыі і дырэктар школы.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930