Знайсці
20.11.2019 / 21:592РусŁacБел

Пацярпелы па рэзананснай «справе педафілаў» адсудзіў у Давыдовіча 20 тысяч кампенсацыі

Тры гады таму Дзяніса прызналі адным з пацярпелых па гучнай справе па артыкуле КК «Палавыя зносіны і іншыя дзеянні сэксуальнага характару з асобай, якая не дасягнула шаснаццацігадовага ўзросту». Тады суд над экс-кіраўніком дабрачыннай арганізацыі «У дапамогу дзецям-сіротам» Вячаславам Давыдовічам праходзіў у закрытым рэжыме. Даведаўшыся, што пасля вызвалення Давыдовіч падаў пазоў на журналістаў і Tut.by пра абарону гонару і годнасці, Дзяніс вырашыў: раз Давыдовіч працягвае аспрэчваць сваю вінаватасць, ён папросіць спагнаць маральную кампенсацыю. Суд стаў на бок Дзяніса, паведамляе Tut.by.

Вячаслаў Давыдовіч.

Пра тое, што здарылася, 24-гадовы Дзяніс (імя зменена) практычна нічога не кажа.

Тое, што з Дзянісам адбылося, калі яму было 14, і што следчыя кваліфікавалі як крымінальную справу, ён называе «гэта». Кажа, яму было сорамна і страшна, таму маўчаў некалькі гадоў.

Супраць Давыдовіча сталі расследаваць крымінальную справу — «палавыя зносіны і іншыя дзеянні сэксуальнага характару з асобай, якая не дасягнула шаснаццацігадовага ўзросту». Гэты працэс праходзіў за зачыненымі дзвярыма. Яго асудзілі на пяць гадоў пазбаўлення волі, залічыўся тэрмін за папярэднюю судзімасць, і у 2018 годзе ён вызваліўся.

Вясной 2019 года Вячаслаў Давыдовіч сам звярнуўся ў суд, ён падаў пазоў пра абарону гонару і годнасці. Адказчыкамі сталі журналісты і Tut.by. У якасці маральнай кампенсацыі Давыдовіч прасіў спагнаць на яго карысць 50 тысяч рублёў і аплаціць выдаткі на адваката. Суд адмовіў.

— Вячаслаў Іванавіч (Давыдовіч) спрабуе вярнуць сабе рэпутацыю, а я стаяць у баку не магу, — тлумачыць Дзяніс, чаму вырашыў спагнаць маральную шкоду з Вячаслава Давыдовіча. — Забыцца, што здарылася, ніколі не атрымаецца. Пра гэта нельга маўчаць, трэба крычаць. Ёсць шмат людзей, якія могуць дапамагчы, падтрымаць такіх ахвяр, як я. Калі яшчэ быў у інтэрнаце, пачаліся нервовыя зрывы, думаў пра самагубства. Дапамог псіхолаг, тады вельмi хацелася мець зносіны, а калі пачаліся суды, супакою не было. Шмат хто хацеў, каб я памяняў паказанні, сталі пагражаць, і тады мяне ўзялі ў праграму абароны сведак. Больш за год жыў пад аховай, ніхто не ведаў мой адрас.

Дзяніс выйграў суд першай інстанцыі, і суд пастанавіў спагнаць з Давыдовіча ў якасці маральнай кампенсацыі 20 тысяч рублёў. Рашэнне не ўступіла ў законную сілу і можа быць абскарджана.

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930