Даслаць навіну
Знайсці
4
Матёрый / адказаць
20.11.2019 / 18:24
Хоть кто то знает белорусский язык. Название улиц, остановок, магазины. Всё по руссски. Стыдно, товарищи!!!
9
Каленец / адказаць
20.11.2019 / 18:44
Малайчына!Але думаю,што штосьці-камусьці не спадабаецца і прэмьер будзе дркгі
6
Скураныя крылы / адказаць
20.11.2019 / 18:54
Не ведаю адкуль у нашу мову прыйшло слова "арэнда". Але, дакладна ведаю, што еўра - гэта не наша грашовая адзінка. Між тым: Арэнда - гэта еўра.



8
Valadzimir / адказаць
20.11.2019 / 19:11
Гы-гы. "Добры паліцэйскі" алігархічна-капіталістычнага рэжыму німножка "супакоіў" апазіцыйную нацыянал-дэмакратычную абшчэсцвеннасць пасьля шоку ад "отвёрнутых голов " і "повывернутых рук".
2
Алесь / адказаць
20.11.2019 / 19:22
У плане мовы Румас малайчына. Не каверкае, адчуваецца, што гэта яго родная мова.
7
Танчык / адказаць
20.11.2019 / 19:49
Нават смешна: узгадняе дарожныя карты, каб здаць краіну і на мове штосьці сказаў. Каб грамадскасцю зманіпуляваць?
3
Юстын / адказаць
20.11.2019 / 19:53
У той дзень я высакародна араў сваё поле. Быў у гэтай вось футраной шапцы і, як то належыць лыцару, пры мячы на баку, пры гакаўніцы за спіною, пры рагу для пораху, або, як мы кажам, «маку». Зброя павінна быць пры сабе, бо твой гонар у тваіх руках, і яшчэ... кожную хвіліну нехта слабы можа прыпасці да ног тваіх, молячы аб лыцарскай тваёй дапамозе. Скура ў мяне не такая грубая і закарэлая, як у нейкага там мужыка або ў польскага ці жмойскага двараніна, і таму я ішоў за высокай сваёй сахою асцярожна, каб церне не ўпялася ў нагу. І тут пад'ехаў на паршывым сваім варанку гэты хам у магнацкай вопратцы, якая сядзела на ім, як на карове шытае сядло. Пад'ехаў і, паколькі не ўмеў весці высокую бяседу, адразу пачаў непрыстойна лезці і прыставаць з гэтай сваёй «гарэндай». Некаторы час я маўчаў. Гэта таму, што гэтыя худародныя сівалапы маюць кепскі слых. Скажаш ім: «Слава Езусу» — Божага імя яны, пыхатыя, не чуюць. Але затое варта камусьці ў іхняй кампаніі трахнуць — яны пачуюць адразу. Кожнаму сваё. Кожны чуе тое, да чаго найбольш звык. Іхнія вушы прыстасаваныя не для гучання Божага імя, а для больш нізкіх гукаў. Вусны іхнія забылі, як вымаўляецца слова «Езус», і памятаюць толькі словы: «Ф-фу, хамства». І вось ён ехаў побач са мной і звягаў. А я маўчаў. Аж датуль, пакуль ён не сказаў нешта наконт таго, што хай ён не будзе Тадэем Квясткгайлам, калі не прымусіць мяне заплаціць. Толькі тады, учуўшы брыдкае Богу ягонае імя, я зрабіў ласку адказаць і кінуў: — Што твая «гарэнда» перад шляхецкім гонарам? Тфу! Тады ён пачаў непрыстойна выхваляцца сваім захудалым шляхецтвам. І я сказаў яму з годнасцю: — Тфу ты, а не шляхта! Вы з лясоў жмойскіх прыйшлі. Вы пісьма не ведалі, а Роскашы — карэнныя тутэйшыя. Вы на мядзведзях жаніліся, калі нас князь Усяслаў у лыцары вялебна ўсвяціў. — Брэшаш. Мы вас заваявалі. — Гэта мы вас заваявалі, — кажу. — На чыёй мове гаворыш, дзікун?! Яму няма чым адказваць. — Давай, — крычыць, — грошы! А я яму, як соллю ў вочы, праўду: — Вы ад Гедыміна па пятай бакавой малодшай лініі, а я ад Усяслава Полацкага — па другой. Тфу тваё дваранства перад маім! — Хам! — насмеліўся ён. — Дзікуны вы. З быдлам вы спалі ў круглых халупах сваіх. У шкурах хадзілі вы! — Мужык! Тут я, нібы праполваючы, выдраў чартапалох, святую нашу гербавую расліну, і сунуў яго пад хвост хамскаму каню гэтага хамскага нібы магната. Конь гэты даў свечку, і той вылецеў з сядла і бразнуўся ўсім целам аб раллю... І ён яшчэ казаў, што дваранін. Ды дваранін нізавошта б з каня не ўпаў — хіба што толькі зусім п'яны. Я стаў над ім — не рухаецца. — Я т-табе дам «мужык», — спакойна сказаў я. Падумаў трохі, а потым выпраг каня, каб не пакутавала жывёліна, пацалаваў у храпу вернага свайго баявога сябра дый пайшоў па раллі да пушчы.
0
Трактарыст-максімаліст / адказаць
20.11.2019 / 20:09
Valadzimir,
Хе-хе, еслі бы... Гэта адказ Рукавадзіцеля на поползновенія рускага міра узначаленага Пуціным. Наш адказ Чэмберлену. На грамдства ў Драздах начхаць.
4
Літовец / адказаць
20.11.2019 / 20:14
Адзін з асноўных крокаў - імпічмэнт прэзідэнта.
Затым мажліва размаўляць з уладамі.
1
Беларус з-за мяжы / адказаць
20.11.2019 / 20:31
Не успел уехать от Медведева!!! Баранчик потянулся за корвалолом...
4
per aspera / адказаць
20.11.2019 / 21:11
Пачынаецца перад здачай... "брацця і сестры"... цьху!!!...
1
bell / адказаць
20.11.2019 / 21:29
Выглядае, што ў Маскве прайшлі перамовы зусім кепска.
1
Valadzimir / адказаць
21.11.2019 / 00:07
// Трактарыст-максімаліст пісаў 20.11.2019 / 20:09 ... Хе-хе, еслі бы... Гэта адказ Рукавадзіцеля на поползновенія рускага міра узначаленага Пуціным. Наш адказ Чэмберлену. На грамдства ў Драздах начхаць. // ............................................................................................
Гы-гы. Ізноў нагадаю, што год таму Рукавадзіцель сам, па ўласнай ініцыятыве, сказаў, што "Могилёв больше город русский, чем белорусский". І, паўтару, на маю думку, гэты чарговы "жэстачайшы канфлікт" паміж кіраўніцтвам РБ і РФ, на самой справе - чарговы паказушны междусобойчик, арганізаваны для прыкрыцьця, маскіроўкі сапраўднай паліттэхналагічнай шматхадоўкі, накіраванай на палітычнае аб'яднаньне РБ і РФ праз правакацыйна-фэйкавую "каляровую рэвалюцыю" і рэфэрэндум.
0
Вася украинец / адказаць
21.11.2019 / 07:12
Очуметь. НН преподносит то что должно быть постоянно, как какую-то сенсацию. Дошли до ручки
4
Еремей / адказаць
21.11.2019 / 12:03
И сколько  премьеров  уже было?  От того,  что он   размауляу па-беларуску,   Беларусь не станет свободной!   Завтра  вам  зачитают приговор на  белорусском языке - Вы будете счастливы!  


0
Элтон Макс / адказаць
21.11.2019 / 15:01
А руку последнему предпринимателю жать когда будут?
0
Ян Севярын Бакей / адказаць
21.11.2019 / 20:56
Юстын, Караткевіч - наша ўсё, а Багдан Роскаш з "Хрыста..." і ўвогуле адзін з найлюбімейшых маіх персанажаў там (ну, хіба яшчэ Ёся Раввуні можа паспрачацца...) 
Але якім бокам яны тут, не патлумачыце?
1
Лявон Баршчэўскі / адказаць
21.11.2019 / 21:40
гэта нармальная зьява. У Вярхоўным Савеце 12-га скліканьня пад канец яго кадэнцыі 3/4 выступаў па парадку дня былі па-беларуску. І прэм'ер Кебіч, і амаль усе яго намесьнікі таксама выступалі па-беларуску.
Каб зь ініцыятывы Масквы гэты працэс спыніць, і быў праведзены антыканстытуцыйны "рэфэрэндум" 1995 году.
0
нештавед / адказаць
21.11.2019 / 23:40
Калі ўжо згадалі Караткевічавага "Хрыста", дык і я не ўстрымаюся:

" – Расказвай, – сказаў трохі пасля Саваоф. – Як там на маёй зямлі беларускай? Сам ведаю, паскудна так, што горай быць не можа, дзякуючы лютым пастырам гэтым, але ты расказвай, кажы.
І Хрыстос расказаў. Пра ўсё. Пра голад і круцельствы, пра ашуканства, прыгнёт, подласць, ханжаства і забойствы сумленных. Пра справу веры і святую службу, пра дзікае прыніжэнне годных і зацісканне рота, пра бессаромную ліслівасць і высокую мужнасць, пра ярасць і мяцеж, пра дзікі боль і высокую журбу, пра ўсё, аб чым мы ўжо ведаем. ...Плакала Марыля, калі ён скончыў, а сам ён сядзеў, закрыўшы далонямі твар. Саваоф высмаркаўся ў белую анучку, паківаў галавою, наліў Хрысту гарэлку замест чаркі ў здаравенны кубак і сказаў глуха: – Выпі. Табе цяпер во гэтак і трэба лупянуць. Зап’еш тут ад такога жыцця. Выпі. Плюнь, сынок. Ну, што ты з імі зробіш, калі яны там на зямлі дурні, чакушы ашалелыя. Маладыя яны яшчэ, людзі. Дурныя, пакуль тое. – Дык што ж, і за такіх гінуць?
– Выпі... Выпіў?.. І за такіх, сынок... І за такіх, якія яны будуць."
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера