Даслаць навіну
Знайсці
20.11.2019 / 18:07 19

Румас на цырымоніі абвяшчэння Прадпрымальніка года звярнуўся да залы па-беларуску

Урад зрабіў акцэнт на наладжванні здаровага і бесперапыннага дзяржаўна-прыватнага дыялогу. Аб гэтым прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Румас сказаў на цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў нацыянальнага конкурсу «Прадпрымальнік года». Трансляцыя была ў фэйсбуку прэс-сакратаркi беларускага ўрада Аляксандры Iсаевай, перадае TUT.BY.

Павялічыць выяву

— Зараз назіраецца істотны рост беларускага прадпрымальніцтва з пункту гледжання не толькі колькасных, але і якасных паказчыкаў. Я ўпэўнены, што далейшае развіццё залежыць ад прадпрымальніцкага сектара больш, чым ад іншых. Каб стварыць адпаведныя ўмовы, мы гатовы прыкласці максімум намаганняў, — адзначыў ён. — Працягваючы зададзены кіраўніком дзяржавы курс на ўдасканаленне дзейнасці ў прадпрымальніцкай сферы, урад праводзіць работу па ліквідацыі залішніх адміністрацыйных бар’ераў, з якімі сутыкаецца бізнес-супольнасць.

Так, спрошчаны патрабаванні да атрымання ліцэнзіі, палепшаны ўмовы дзейнасці суб’ектаў інавацыйнай інфраструктуры.

— Тэхнапаркі атрымалі магчымасць праводзіць гнуткую арэндную палітыку ў дачыненні да рэзідэнтаў, а таксама ствараць фонды інавацыйнага развіцця, — сказаў Румас.

Прэм’ер-міністр Беларусі запрасiў прадпрымальнiкаў прыняць удзел у рабоце над развіццём сферы паслуг.

— Паскораны рух у гэтым напрамку і інтарэсы бізнеса будуць улічаны пры распрацоўцы праграмы развіцця сферы паслуг да 2025 года. Нам важна ваша бачанне праблем і ваш крытычны погляд. Мы прапануем у рамках дыялогу рухацца далей і разам рабіць дзелавы клімат у Рэспубліцы Беларусь адным з лепшых у свеце, — сказаў Румас i павіншаваў пераможцаў конкурсу з заслужанай узнагародай.

NN.by

0
Ян Севярын Бакей / адказаць
21.11.2019 / 20:56
Юстын, Караткевіч - наша ўсё, а Багдан Роскаш з "Хрыста..." і ўвогуле адзін з найлюбімейшых маіх персанажаў там (ну, хіба яшчэ Ёся Раввуні можа паспрачацца...) 
Але якім бокам яны тут, не патлумачыце?
1
Лявон Баршчэўскі / адказаць
21.11.2019 / 21:40
гэта нармальная зьява. У Вярхоўным Савеце 12-га скліканьня пад канец яго кадэнцыі 3/4 выступаў па парадку дня былі па-беларуску. І прэм'ер Кебіч, і амаль усе яго намесьнікі таксама выступалі па-беларуску.
Каб зь ініцыятывы Масквы гэты працэс спыніць, і быў праведзены антыканстытуцыйны "рэфэрэндум" 1995 году.
0
нештавед / адказаць
21.11.2019 / 23:40
Калі ўжо згадалі Караткевічавага "Хрыста", дык і я не ўстрымаюся:

" – Расказвай, – сказаў трохі пасля Саваоф. – Як там на маёй зямлі беларускай? Сам ведаю, паскудна так, што горай быць не можа, дзякуючы лютым пастырам гэтым, але ты расказвай, кажы.
І Хрыстос расказаў. Пра ўсё. Пра голад і круцельствы, пра ашуканства, прыгнёт, подласць, ханжаства і забойствы сумленных. Пра справу веры і святую службу, пра дзікае прыніжэнне годных і зацісканне рота, пра бессаромную ліслівасць і высокую мужнасць, пра ярасць і мяцеж, пра дзікі боль і высокую журбу, пра ўсё, аб чым мы ўжо ведаем. ...Плакала Марыля, калі ён скончыў, а сам ён сядзеў, закрыўшы далонямі твар. Саваоф высмаркаўся ў белую анучку, паківаў галавою, наліў Хрысту гарэлку замест чаркі ў здаравенны кубак і сказаў глуха: – Выпі. Табе цяпер во гэтак і трэба лупянуць. Зап’еш тут ад такога жыцця. Выпі. Плюнь, сынок. Ну, што ты з імі зробіш, калі яны там на зямлі дурні, чакушы ашалелыя. Маладыя яны яшчэ, людзі. Дурныя, пакуль тое. – Дык што ж, і за такіх гінуць?
– Выпі... Выпіў?.. І за такіх, сынок... І за такіх, якія яны будуць."
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31