Даслаць навіну
Знайсці
20.11.2019 / 14:42 7

Сямашка: Узгоднена 21 інтэграцыйная дарожная карта

Павялічыць выяву

Фота Сяргея Гудзіліна

Беларускі і расійскі бакі цалкам узгаднілі 21 з 31 інтэграцыйнай дарожнай карты. Аб гэтым паведаміў пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка сёння ў Маскве на экспертна-медыйным форуме «Саюзная дзяржава 2030 - траекторыя будучыні», піша БелТА.

Паводле слоў Уладзіміра Сямашкі, на раніцу 19 лістапада, гэта значыць да пачатку перагавораў прэм'ер-міністраў Беларусі і Расіі былі поўнасцю ўзгоднены і парафіраваны 16 дарожных карт. «Учора ў час, я лічу, плённага правядзення сустрэч двух прэм'ер-міністраў мы яшчэ па пяці дарожных картах прыйшлі да кансэнсусу, знайшлі развязкі і далі даручэнне міністрам, каб яны да канца бягучага тыдня паклалі гэтыя ўзгодненыя дарожныя карты на стол, - сказаў пасол. - Гэта значыць яшчэ плюс пяць карт».

Разам з тым Уладзімір Сямашка адзначыў, што застаюцца няўзгодненымі сур'ёзныя пытанні, якія датычацца, перш за ўсё, энергетычнага блока, доступу на ўзаемныя рынкі, мытнага і падатковага заканадаўства.

«Я лічу, што гэта такія прынцыповыя, сістэмаўтваральныя пытанні, але думаю, што яны будуць у рэшце рэшт вырашаны», - падкрэсліў ён. Пасол нагадаў, што ў беларуска-расійскіх адносінах ужо неаднаразова бывалі перыяды гарачых спрэчак па тых ці іншых праблемах. «Такія падзеі ўжо былі, але ў рэшце рэшт разважлівасць перамагала і мы заўсёды знаходзілі развязкі. Думаю, што мы і цяпер знойдзем гэтыя развязкі. Гэта вызначыць наша сумесная Саюзная дзяржава на бліжэйшыя некалькі дзесяцігоддзяў», - рэзюмаваў дыпламат.

NN.by

0
Танчык / адказаць
20.11.2019 / 19:44
Нікчэмнікі, няўдакі - сваю краіну давялі да краху і цяпер здаюць.
0
вусцішны троль / адказаць
20.11.2019 / 20:57
Для такіх ...... дастаткова адной дарожнай карты - “на Растоў”
0
Палкоўнiк Зэман. / адказаць
20.11.2019 / 21:29
"Нахрэна нам такi саюз!" (с)
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31