Даслаць навіну
Знайсці
20.11.2019 / 13:42 3

У Лагойскім раёне двое падлеткаў гуляліся са стрэльбай: адзін паранены

Павялічыць выяву

Здарэнне адбылося 18 лістапада. У міліцыю з бальніцы паступіла паведамленне, што па медыцынскую дапамогу з агнястрэльным раненнем правага пляча і раненнем галавы звярнуўся 13-гадовы хлопчык. У дзіцяці з рукі дактары дасталі шрот, паведамляе прэс-служба міліцыі.

Было ўстаноўлена, што падлетка параніў старэйшы брат са стрэльбы, якая належыць бацьку. Адну зарэгістраваную стрэльбу 50-гадовы паляўнічы захоўваў дома ў сейфе, а дзве незарэгістраваныя хаваў у стозе сена. Вось менавіта з адной са стрэльбаў падлеткі і адправіліся да лесу, каб пастраляць па мішэнях. Па ўсёй верагоднасці, пакуль малодшы ставіў мішэнь, старэйшы зрабіў выпадковы стрэл і параніў брата.

У цяперашні час па факце прычынення агнястрэльнага ранення следчымі Лагойскага РАСК праводзіцца праверка. У паляўнічага зброя канфіскавана

NN.by

2
Шчур / адказаць
20.11.2019 / 16:01
Партызаны малыя угрукаюць тату
2
Святлана / адказаць
20.11.2019 / 19:29
Шчур, Дзякуй за каментар. Пасмяялася. Хаця...шкада і малога параненага, і бацьку... 
1
Шчур / адказаць
20.11.2019 / 22:08
Святлана, калі ласка. Проста сябе ў гэткай сітуёвіне уяўляеш і не да смеха)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31