Даслаць навіну
Знайсці
20.11.2019 / 12:35 49

Памятаеце прапагандыста Азаронка з 1990-х? Цяпер яго сын падрос і пляжыць апазіцыю ў эфіры СТБ

У 1990-я адным з самых адыёзных прапагандыстаў Беларусі лічыўся Юрый Азаронак. Ён нячаста трапляў у кадр, больш працаваў як рэжысёр.

Слесар па адукацыі, Азаронак праславіўся ў 1995 годзе, калі напярэдадні рэферэндума зняў дакументальны фільм «Нянавісць: дзеці хлусні», у якім параўнаў калабарантаў часоў Другой сусветнай вайны і сучасных беларускіх нацыяналістаў.

Павялічыць выяву

На схіле сваё кар'еры Азаронак запомніўся толькі колькасцю публічна атрыманых поўх — то ад Філіпа Кіркорава, то ад Міколы Статкевіча. 

І вось гэтае прозвішча зноў узнікла на тэлебачанні — карэспандэнтам СТБ стаў сын Юрыя Азаронка. Рыгор пачаў працаваць у манеры бацькі. 

Павялічыць выяву

Вытрымкі з учорашняга яго выступлення ў эфіры:

«Ёсць такая ніша — народ смяшыць. У Беларусі яна занятая гэтак званай несістэмнай апазіцыяй. Чарговая клаўнада адбылася, як і чакалася, адбылася ў гэтую нядзелю, калі ўся краіна выбірала парламент. […] Давайце паглядзім, што творчы калектыў клоўнаў прапанаваў народу на выбарах.[…] Касіць ад войска па вар'яцтве балбатунам з кожным годам усё цяжэй. […] Дэпутацкая недатыкальнасць дапамагла б ім разняволіць свае фрэйдысцкія комплексы. […]

Клоўны ўспомнілі, што цяпер 21 стагоддзе і ўзброіліся гаджэтамі і ўзяліся здымаць усё запар. Але пакуль яны проста здымалі і на іх ніхто не звяртаў увагі, артыстам станавілася сумна, душа патрабавала хайпа», — кажа Азаронак-малодшы, пераконваючы завочных апанентаў, што «народ пляваць на вас хацеў». 

Стыль сына нагадвае бацькоўскі. Такія ж нічым не падмацаваныя сцверджанні: 

«Любы адэкватны чалавек разумее, што калі разрыў складае 40 або 50 працэнтаў, то чыста тэхнічна сфальсіфікаваць такое немагчыма».

«Прадстаўнікі дзясяткаў краін АБСЕ і ШАС: палітыкі, дыпламаты, эканамісты! Яны былі ў захапленні ад таго, як у Беларусі прайшлі выбары!»

Вядома, што Рыгор адвучыўся ў Акадэміі мастацтваў на рэжысёра, потым служыў у войску і пайшоў на дэмбель у званні яфрэйтара.

Апроч работы на тэлебачанні, ён вядзе і свой блог на ютубе — раней там былі фільмы пра Буніна, а цяпер Азаронак-малодшы выдае сябе за псіхааналітыка і «выстаўляе дыягназы» сваім завочным апанентам. 

АЯ

0
Eprst / адказаць
22.11.2019 / 11:06
Откормленный уже.
0
Ladzimir / адказаць
24.11.2019 / 10:01
Бацька быў  не вельмі далекі, неадукаваны чалавек. Ну яму як чалавеку без ніякай адукацыі можна дараваць той брэд які ен стараўсся данесці да аудытрыі. Але цяпер, без адукацыі таксама бяруць на тэлебачанне? Але калі т акое і з адукацыяй, то дзе такую даюць?
 А наогул і не трэба вызнаваць дзе, што і калі-  яблыка ад яблыні- нездарма існуе такая прыказка.
0
Железный Дровосек / адказаць
28.11.2019 / 16:14
Североордынский ботаник,Мечатешь присобачить нашу Белую Чистую Родину к своей паршивой орде?как бы тебе аккуратнее сказать..носорожий ....н тебе и твоим хозяевами!Развалился совок—развалится и твоя орда,и туда ей и дорога!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31