Даслаць навіну
Знайсці
25.11.2019 / 06:52

30 лістапада — экскурсія на Наваградчыну

Мінск — Дуды — Уселюб — Шклозавод «Нёман» — Наваградак — Мінск.

Турыстычная кампанія «БелЮніІнтэрКом» запрашае ў зімовыя вандроўкі.

Павялічыць выяву

Выправімся з Вамі на вытворчую экскурсію на шклозавод «Нёман». Па дарозе заедзем у Дуды, дзе пабачым драўляны храм 1772 года, а пасля ва Уселюб — дзе знойдзем касцёл, які з’яўляецца самым раннім прыкладам гатычнага будавання ў Беларусі. На сканчэнні наведаем першую сталіцу Вялікага Княства Літоўскага — горад Навагрудак.

Дуды

Тут нас чакае першая славутасць — гэта ўнікальны драўляны касцёл 1772 года — адзін з нешматлікіх, што захаваліся ў Беларусі. 

Уселюб

Касцёл ва Уселюбе, нароўні з Ішкальдзкім касцёлам, з’яўляецца найстарэйшым прыкладам гатычнай архітэктуры, які захаваўся на нашых землях. Частку сваёй больш як 500-гадовай гісторыі касцёл быў кальвінскім зборам. У савецкія гады ён быў зачынены, перажыў пажар, але усё адно выстаяў.

Павялічыць выяву

Шклозавод «Нёман»

Мы наведаем унікальную вытворчасць з 136-гадовай традыцыяй — шкляная мануфактура існуе ў Бярозаўцы ад 1883 года! Тут жа будзе магчымасць закупіцца прадукцыяй у фірмовай краме па самых дэмакратычных цэнах.

Наваградак

Наваградак — першая сталіца Вялікага Княства Літоўскага. Горад першага і апошняга караля ВКЛ Міндоўга. У праграме — наведаванне Фарнага касцёла, рэшткаў вялікакняскага замка. Тут дамо сабе крыху вольнага часу, каб атрымаць асалоду ад старога Наваградка.

 

Цана ўдзелу: 52 руб. (падарункі ад завода ўваходзяць у кошт экскурсіі). Дадаткова аплачваецца абед (10 рублёў).

Больш інфармацыі пра вандроўкі на сайце (цісніце на «Расклад вандровак»).

Глядзіце таксама: Зімовыя вандроўкі: 23 лістапада — падарожжа ў Полацк

Павялічыць выяву

Тэлефануйце:

+375 29 334-70-09 Viber, WhatsApp; Telegram; +375 29 835-70-09. Або скарыстайцеся анлайн-браніраваннем.

Або завітвайце:

Мінск, вуліца Маркса, 40-40.

Аплаціць экскурсію можна і праз сістэму «Разлік».

Кожная 5-я вандроўка — 50% зніжка, кожная 10-я вандроўка — бясплатна.

ТАА «БелЮніІнтэрКом». УНП 190522713

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31