Знайсці
20.11.2019 / 10:599РусŁacБел

Міліцыя папярэджвае: у Мінску працуюць гастралёры — смуглявыя мужчыны неславянскай знешнасці. Чым яны займаюцца

У Мінску і рэгіёнах зафіксаваныя выпадкі падману людзей па новым для нашай краіны сцэнары. Схема выманьвання грошай наступная, паведамляе прэс-служба беларускай міліцыі.

Смуглявыя мужчыны неславянскай знешнасці на аўтамабілі з расійскімі нумарамі прыязджаюць у горад, пераапранаюцца ў рабочую вопратку і пад выглядам будаўнікоў-гастарбайтараў з Усходу звяртаюцца да мінакоў.

Яны распавядаюць, што знайшлі на будоўлі скарб з залатымі і срэбнымі манетамі, каштоўнымі сталовымі прыборамі, якія хочуць канвертаваць у грошы.

На прапанову здаць знаходку дзяржаве і атрымаць сваю законную долю адказваюць, што не жадаюць «свяціцца», таму гатовыя тэрмінова прадаць каштоўныя прадметы ў разы танней.

Адзін з такіх выпадкаў адбыўся на днях у Мінску. Распавядае начальнік аддзела ГУУР МУС Андрэй Мікуліч: «Каб пераканаць пакупніка ў сваёй сумленнасці, зламыснік разам з ім зайшоў у ламбард і перадаў на праверку сапраўдную залатую манету (гэта тыповая схема).

Калі спецыяліст пацвердзіў сапраўднасць, даверлівы мужчына купіў дзесяць фальшывак з таннага металу за тысячу даляраў: сапраўдную манету фігурант непрыкметна падмяніў на падробленую. Жонка пацярпелага, пачуўшы расказ мужа пра такое ​​выгаднае пагадненне, засумнявалася. Неўзабаве яе асцярогі пацвердзіліся».

Адразу пасля здзяйснення злачынства гастралёры вярнуліся ў Расію. Праз пару тыдняў у Мінск прыехала новая група аферыстаў, сярод якіх быў брат зламысніка з першай «брыгады». Па такім жа сцэнары ён прадаў мінчуку жменю бутафорскіх царскіх манет за 800 даляраў.

Аператыўнікі крымінальнага вышуку ГУУС Мінска затрымалі расіяніна з доказамі злачынства.

МУС звяртаецца да грамадзян быць пільнымі і не паддавацца на прапановы падобных «выгадных» здзелак. Аналагічныя выпадкі зафіксаваныя ва ўсіх рэгіёнах Беларусі. Магчыма, яшчэ не ўсе пацярпелыя звярнуліся ў органы ўнутраных спраў. Калі Вы ці Вашы знаёмыя пацярпелі ад такіх прайдзісветаў, неадкладна набірайце 102, просіць міліцыя.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930