Знайсці
20.11.2019 / 07:52РусŁacБел

Пінчука падазраюць у выкраданні 30 мабільных тэлефонаў

У канцы кастрычніка ў Кобрынскі РАУС звярнулася 43-гадовая супрацоўніца аднаго з салонаў сотавай сувязі, піша ў твітары прэс-служба МУС. Жанчына патлумачыла, што не змагла адкрыць ключом замок, тузанула за ручку - дзверы салона выявіліся адчыненымі. Увайшоўшы ў гандлёвы павільён, яна ўбачыла пабітыя вітрыны. Зніклі 30 мабільных тэлефонаў розных марак, планшэт і выручка на агульную суму больш за 12 600 рублёў.

Аператыўнікі высветлілі асобу падазраванага. Ім аказаўся раней судзімы 35-гадовы жыхар Пінска, па месцы жыхарства якога быў знойдзены адзін з выкрадзеных тэлефонаў. Ён распавёў, што 23 выкрадзеныя тэлефоны прадаў знаёмаму, 50-гадоваму пінчуку, не сказаўшы, што яны скрадзеныя.

Праваахоўнікі адзначаюць, што вышук падазраванага ўскладняў шэраг абставінаў: крама не была абсталяваная сігналізацыяй і сістэмай відэаназірання, адсутнічалі ахоўныя ралеты, што дазволіла трапіць у памяшканне шляхам падбору ключа.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930