Знайсці
20.11.2019 / 07:36РусŁacБел

Заснавальнік Wikipedia запусціў новую сацсетку, у якой не будзе рэкламы

Заснавальнік Wikipedia Джымі Уэйлз запусціў новую сацыяльную сетку WT: Social. З моманту старту ў кастрычніку яна ўжо налічвае больш за 160 000 карыстальнікаў, піша bbc.com.

Платформа, як цяпер абяцаюць, ніколі не будзе прадаваць дадзеныя карыстальнікаў, а будзе існаваць на ахвяраванні, каб абысціся без рэкламы.

Зарэгістравацца можна па запрашэнні ці аплаціўшы падпіску.

Сетка пазіцыянуе сябе як навінная пляцоўка. Акрамя гэтага, карыстальнікі змогуць рэдагаваць частку кантэнту, у тым ліку загалоўкі, што «ўводзяць у зман» чытачоў.

Стужка будзе фарміравацца ў храналагічным парадку. Спачатку будуць з'яўляцца самыя апошнія навіны, а не тыя, якія могуць прыцягнуць увагу аўдыторыі.

Цана падпіскі — 13 даляраў за месяц або 100 даляраў за год.

«Мы дамо вам магчымасць выбіраць кантэнт і рэдагаваць падманныя загалоўкі ці праблемныя паведамленні, — гаворыцца ў афіцыйным звароце WT: Social. — Мы будзем фармаваць асяроддзе, дзе дрэнных удзельнікаў выдаляць, таму што гэта правільна, а не таму, што гэта ўплывае на наш прыбытак».

У нядаўнім інтэрв'ю Financial Times Уэйлз назваў мадэль бізнэсу, арыентаваную на рэкламу і падтрыманую гігантамі соцсетак, «праблематычнай».

«Няякасны кантэнт выйшаў у лідары», - сказаў ён.

У 2017 годзе Джымі Уэйлз запусціў краўдсорсінгавую навінную платформу пад назвай Wikitribune, прызначаную для барацьбы з фэйкавымі навінамі.

Аднак, у кастрычніку 2018 распусціў сваю каманду журналістаў.

На думку спецыяліста па сацыяльных сетках Зоі Кернс, сетцы прыйдзецца хутка «нарошчваць абароты», каб зарэкамендаваць сябе як жыццяздольную альтэрнатыву гігантам.

«Для гэтага спатрэбіцца шмат грошай, - сказала яна. — Людзі прывыклі да бясплатнага доступу да сацсетак. Думаю, кампаніі могуць заплаціць, а вось звычайныя людзі прывыклі атрымліваць навіны хутка і бясплатна».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930