Знайсці
19.11.2019 / 18:526РусŁacБел

«Мінсктранс» хоча адмовіцца ад кіёскаў на прыпынках і ўсталяваць тэрміналы

Новыя тэрміналы для папаўнення электронных праязных і продажу талонаў могуць з'явіцца ў Мінску да красавіка 2020 года. Пра гэта карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» паведаміла начальніца фінансава-эканамічнага ўпраўлення прадпрыемства «Мінсктранс» Алена Раманава.

Сёння пасажыры могуць папаўняць бескантактавыя смарт-карты ў кіёсках прадпрыемства, касах метрапалітэна, а таксама размешчаных у падземцы тэрміналах БПС-Сбербанка. Але зараз ідзе гаворка пра тэрміналы, якія з'явяцца на паверхні, хутчэй за ўсё, каля прыпыначных пунктаў. З дапамогай гэтых прылад пасажыры змогуць не толькі папаўняць электронныя праязныя, але і набываць аднаразовыя талоны. Першапачаткова распрацоўшчык плануе ўсталяваць невялікую колькасць такіх тэрміналаў і правесці іх доследную эксплуатацыю.

Прапрацоўваецца таксама магчымасць дыстанцыйнга папаўнення праязных праз інтэрнэт (АРІП).

Калі яго атрымаецца ўвасобіць у жыццё, пасажырам стане прасцей папаўняць свае карты БСК. На WEB-сэрвісе пасажыр абярэ неабходны праязны, якому будзе прысвоены спецыялізаваны код. У АРІП у раздзеле «Аплата транспарту» з дапамогай гэтага кода карыстальнік зробіць транзакцыю. Праўда, потым трэба будзе ажыццявіць яшчэ адну маніпуляцыю — яго фізічны запіс на картку, для чаго на прыпынках размесцяць спецыяльныя прылады, да якіх трэба будзе прыкласці бескантактную смарт-карту. Пакуль што не вырашана, ці на кожным прыпынку з'явіцца такое абсталяванне, ці ёсць сэнс размяшчаць яго побач з кіёскамі або, наадварот, там, дзе іх няма. Магчыма, падобныя прылады замацуюць на слупах пад электроннымі табло. Але гэта толькі адзін з магчымых варыянтаў.

У перспектыве прадпрыемства плануе закрыць 164 кіёскі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера