Даслаць навіну
Знайсці
19.11.2019 / 16:49 38

У эфіры БТ назвалі медыцынскія дыягназы назіральнікаў. Гэта ўвогуле законна?

16 лістапада ў «Панарамы» на БТ выйшаў сюжэт, прысвечаны «цкаванню арганізатараў выбараў». Рыторыка адпаведная: «псеўданазіральнікі» і «псеўдажурналісты» накідваюцца на сумленных членаў камісій. Аўтар сюжэта — Андрэй Крывашэеў, палітычны аглядальнік Агенцтва тэлевізійных навінаў Белтэлерадыёкампаніі.

Павялічыць выяву

фота з фэйсбука Андрэя Крывашэева.

Але быў адзін момант, які асабліва звяртае на сябе ўвагу: у эфіры з’явіўся спіс кандыдатаў у члены камісій, якіх не дапусцілі да ўдзелу ў выбарах. Частку з іх ў эфіры БТ назвалі «жулікамі», а частку — хворымі.

Павялічыць выяву

Крывашэеў агучыў прозвішчы людзей і распавёў, што той праходзіў курс псіхіятрычнага лячэння, гэты — псіхічна хворы.

«Нехта Вазняк — яшчэ адзін буйны пасля псіхіятрычнага лячэння», — выказаўся Крывашээеў.

Гаворка ішла пра Аляксея Вазняка. Падрабязнасці гісторыі апісаў яго бацька, адзін з лідараў «Гавары праўду» Сяргей Вазняк: хлопец атрымаў цяжкія траўмы ў выніку ДТЗ. Лячыўся цягам некалькіх гадоў, але рэабілітацыя прайшла паспяхова. Сёння Аляксей Вазняк — дзеяздольны, абсалютна нармальны чалавек.

Пасля выхаду сюжэта на БТ Вазняк-старэйшы сам пазваніў Крывашэеву. Яны сустрэліся, і палітык распавёў журналісту гісторыю свайго сына.

«Я бачыў, што гісторыя зрабіла на яго ўражанне. Я растлумачыў, што сын мой ніякі не «буйны». У выніку траўмы ў яго была зусім іншая праблема — поўная страта памяці. Настолькі поўная, што некалькі месяцаў ён не пазнаваў нас з Вольгай — сваіх бацькоў.

З размовы ў мяне склалася ўражанне, што Андрэй шчыра шкадуе, што дапусціў у дачыненні да майго сына такі абразлівы эпітэт. Перадгісторыю ён не ведаў. Калі б ведаў, не дазволіў бы сабе такой фразы.

Ён прынёс мне прабачэнні, якія я прыняў», — паведаміў Сяргей Вазняк.

Крывашэеў апублікаваў у сваім фэйсбуку пост з выбачэннямі перад Вазнякамі. З удакладненнем: «выбачаюся за залішнюю эмацыйнасць у тэксце сюжэту. Графічная і факталагічная інфармацыя адпавядае рэчаіснасці».

То-бок за тое, што сказаў «яшчэ адзін буйны», сорамна, а за тое, што апублічыў медыцынскую інфармацыю, — не?

Ёсць і яшчэ пытанні.

Па-першае, перад іншымі названымі ў відэа асобамі Крывашэеў выбачацца не стаў.

Па-другое, а адкуль у яго ўвогуле медыцынскія дадзеныя? Гэта ж парушэнне таямніцы прыватнага жыцця, то-бок парушэнне правоў, гарантаваных Канстытуцыяй.

«Я лічу, што гэта адназначна можна разглядацца як разгалошванне інфармацыі аб прыватным жыцці: да яе адносіцца і інфармацыя аб стане здароўя чалавека, — паведаміў «Нашай Ніве» адвакат Сяргей Зікрацкі. — Але важнае пытанне: дзе журналісты ўзялі інфармацыю? Калі гэтая інфармацыя была ў адкрытым доступе, то журналіст не парушыў закон, хоць, безумоўна, і парушыў этычныя нормы. Калі ж ён, напрыклад, атрымаў інфармацыю пра стан здароўя чалавека ад яго доктара ў прыватным парадку, адказнасць мусяць несці і лекар, і журналіст».

За агучванне таямніцы прыватнага жыцця існуе як адміністратыўнае пакаранне, так і крымінальнае (праўда, дамагчыся апошняга даволі цяжка, трэба даказаць, што былі парушаныя правы пацярпелага ці нанесеная шкода яго інтарэсам).

Сяргей Вазняк сказаў «Нашай Ніве», што ў суд не пойдзе, яму дастаткова прабачэнняў. Кажа, пабачыў, што Крывашэеў зразумеў сваю памылку.

Затое іншы назіральнік са «спіса Крывашэева» паведаміў, што гэтую справу так проста не пакіне.

«Пакуль што я не глядзеў гэты відэаролік. Але, хутчэй за ўсё, я буду звяртацца ў суд. Гэта разгалошванне медыцынскай таямніцы», — паведаміў Алесь Абрамовіч. Яго Крывашэеў назваў у сваім сюжэце «псіхічна нездаровым з 1985 года».

Але ж як ацэняць этычнасць відэа калегі Крывашэева? Тым больш што ён сакратар дзяржаўнага Саюза журналістаў.

«Я сам гэты відэаролік не бачыў. Але ў нас ёсць Камітэт па прафесійнай этыцы. Калі ёсць нейкія пытанні, то накіроўвайце іх афіцыйна. Камітэт будзе іх разглядаць і скажа, меў рацыю Андрэй Яўгенавіч [Крывашэеў] ці не», — паведаміў «Нашай Ніве» намеснік старшыні Саюза журналістаў Сяргей Сверкуноў.

«НН» звярнулася па каментар і да самога Андрэя Крывашэева. Але ж ён сказаў, што спачатку трэба спытаць дазвол на размову ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі. Там дазволу не далі.

«Журналіст выклаў свой пункт гледжання ў прыватным акаўнце, таму мы не лічым патрэбным што-небудзь дадаткова каментаваць», — паведаміла Святлана Смалонская-Краскоўская, кіраўнік прэс-службы БТ.

NN.by

0
Жвір / адказаць
21.11.2019 / 10:17
ЯНКА
Гл. НАД ХВАЛЯМІ СІНЕЮЧАГА ІЛА
Вучыце мову. Вы й тут прадэманстравалі сваю непісьменнасьць. Беларускай мова іл = глей, твань...
0
ЯНКА / адказаць
21.11.2019 / 16:23
★ Жвір, дзякуй за пажаданьне, так, нельга спыняць вывучэньне мовы. Між тым ваша «заўвага» ня слушная. Бо дапускаецца ўжываньне замежных словаў, дзе гэта да мейсца. Так тутака ў радку М.Багдановіча, вынесенага ў загаловак, я замяніў слова Ніла на іла, каб паказаць і Ніл, і глей. :)) ★
0
Жвір / адказаць
21.11.2019 / 16:44
ЯНКА,
Так тутака ў радку М.Багдановіча, вынесенага ў загаловак, я замяніў слова...
Вы ўвесь час гэта робіце, таму й не заўважаеце ўжо, як паступова дэфармуецца Вашая мова, а пыха толькі паглыбляе гэты працэс.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31