Знайсці
19.11.2019 / 13:589РусŁacБел

Лукашэнка расказаў, навошта прызначыў Віктара памочнікам па нацбяспецы

Аляксандр Лукашэнка сёння заявіў, што ў рашэнні вылучыць на пасаду першага віцэ-прэзідэнта НАК Віктара Лукашэнку няма ніякай канспіралогіі, піша БелТА

«Калі хто-небудзь думае, што тут з падачы бацькі яму вялікую пасаду адвалілі, ну, у яго і так пасада — дай бог кожнаму, прыстойная — памочнік па нацыянальнай бяспецы», — сказаў ён.

Ён таксама звярнуў увагу, што прапанова вылучыць на пасаду першага віцэ-прэзідэнта Віктара Лукашэнку зыходзіла не ад кіраўніка дзяржавы.

«Многія, хто ведае мяне і маю сям'ю, прапаноўвалі гэта. Але калі пачалі настойваць на гэтым некаторыя прадстаўнікі, не бедныя, замежных дзяржаў, папрасілі мяне разгледзець гэтае пытанне, я здаўся», — адзначыў кіраўнік дзяржавы. Разам з тым ён прызнаўся, што яшчэ вагаецца з нагоды таго, ці будзе Віктар Лукашэнка сумяшчаць дзве пасады.

«Бо гэта вялікая будзе страта ў дзяржаве. Я ўжо неяк казаў, што ён працаваў памочнікам, бо мне патрэбен быў вельмі цесны адкрыты канал сувязі паміж мной і сілавымі структурамі, — растлумачыў беларускі лідар. — Вы ведаеце, гэтыя структуры вялікую ролю граюць у краіне і павінны быць пад кантролем прэзідэнта, каб не дай бог не здарылася, як у некаторых нашых суседзяў. Я гэта, вы бачыце, заўсёды трымаў на кантролі, і не знайшоў лепшага выхаду (і цяпер не шкадую) як прызначыць яго памочнікам. Я ведаў, што адбываецца ў гэтых сілавых структурах, але ў спецпадраздзяленнях, такіх як «Алмаз», «Альфа», АСАМ (памежнае падраздзяленне), ГРУ Генштаба. На прамой сувязі з ім былі кіраўнікі. Мы вельмі шмат зрабілі за гэты час і за кошт дзяржавы, і спонсараў па ўзбраенні, давядзенні гэтых структур да сур'ёзнага стану. Яны сёння рэагуюць на любыя выклікі нашага часу».

Паводле яго слоў, сыход Віктара Лукашэнкі з пасады памочніка прэзідэнта, калі гэта здарыцца, стане прыстойнай стратай. «Я пакуль не бачу чалавека, які выконваў бы гэтыя абавязкі», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

З прызначэннем Віктара Лукашэнкі першым віцэ-прэзідэнтам НАК кіраўнік дзяржавы звязвае перспектывы прасоўвання Беларусі ў міжнародным спорце. «Вы ведаеце, хто сёння працуе ў міжнародных структурах, што гэта за людзі, хто ўзначальвае (спартыўныя) рухі ў канкрэтных краінах і як з імі трэба працаваць», - удакладніў ён.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930