Знайсці
19.11.2019 / 13:508РусŁacБел

Тэлевядучы Крывашэеў выбачыўся за тое, што назваў сына Вазняка «буйным». А той проста праходзіў рэабілітацыю пасля ДТЗ

Журналіст БТ Андрэй Крывашэеў папрасіў у фэйсбуку прабачэння ў аднаго з лідараў «Гавары праўду» Сяргея Вазняка.

У эфіры «Панарамы» за 16 лістапада Крывашэеў пералічыў медыцынскія дыягназы некаторых назіральнікаў на парламенцкіх выбарах.

Сярод іншага, прагучала фраза: «Нехта Вазняк — яшчэ адзін буйны пасля псіхіятрычнага лячэння». Гаворка вялася пра сына Сяргея Вазняка.

«Восем гадоў таму ў выніку ДТЗ Алёша атрымаў цяжкую чэрапна-мазгавую траўму. Дзевяць дзён знаходзіўся ў коме. Пачаўся ацёк галаўнога мозгу. На гэта жудасна было глядзець. Дактары казалі, што шанцаў выжыць у яго няма, — напісаў Вазняк у фэйсбуку. —

Чытайце пра тое здарэнне. BMW у цэнтры Мінска ўрэзаўся ў аўтобус: загінула дзяўчына

А ён выжыў. Было доўгае лячэнне і аднаўленне. Месяц рэанімацыі. Месяц нейрахірургіі. Месяц у аздараўленчым цэнтры. Потым гады амбулаторнага лячэння.

Мы ўсе разам — ён сам, беларускія дактары, уся наша сям'я — вярнулі яго да нармальнага жыцця (на фота — мы з ім летам мінулага года катаемся на роварах).

Я растлумачыў [Крывашэеву], што сын мой ніякі не «буйны». У выніку траўмы ў яго была зусім іншая праблема — поўная страта памяці. Настолькі поўная, што некалькі месяцаў ён не пазнаваў нас з Вольгай — сваіх бацькоў».

Крывашэеў прынёс персанальныя прабачэнні Сяргею Вазняку, а пасля напісаў і яго сыну.

У выніку вядучы БТ напісаў допіс, у якім папрасіў прабачэння за залішнюю эмацыйнасць у тэксце сюжэту, аднак запэўніў, што інфармацыя адпавядае рэчаіснасці.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930