Даслаць навіну
Знайсці
19.11.2019 / 12:17 2

Бюджэт на 2020 год будзе перадвыбарчы. Сфарміраваны з дэфіцытам, але расходы істотна вырастуць

Павялічыць выяву

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў 19 лістапада прынялі ў першым чытанні праект рэспубліканскага бюджэту на 2020 год. Праект бюджэту прадставіў першы намеснік міністра фінансаў Юрый Селіверстаў, паведамляе БелТА.

Паводле яго слоў, праект бюджэту на 2020 год прадугледжвае:

— тэмп рост ВУП 101,9%,

— рост сярэднегадавой інфляцыі 105%,

— стаўку рэфінансавання на ўзроўні 9,5%,

— кошт на нафту маркі URALS — 60 даляраў за бараль,

— перапрацоўку імпартнай нафты з Расіі ў аб’ёме 18 млн тон.

Даходы бюджэту на 2020 год сфарміраваныя ў суме 24,4 млрд беларускіх рублёў (прырост на 0,3% да ўзроўню 2019 года), выдаткі — у 25,4 млрд рублёў (111,4% да чаканых у 2019 годзе). Такім чынам, праект бюджэту сфармаваны з дэфіцытам у 995,1 мільёна рублёў.

«Даходная база разлічаная ва ўмовах нарастання ўплыву падатковага манеўру. Агульны абʼём страт даходаў бюджэту ў 2020 годзе ацэньваецца ў 1,9 млрд рублёў», — сказаў Юры Селіверстаў.

Паводле яго, на зарплаты бюджэтнікаў у 2020 годзе дадаткова накіруюць каля 1,8 млрд рублёў, што «дасць магчымасць выканаць узгодненыя урадам графікі павышэння заробкаў педагагічных і медыцынскіх работнікаў». Усяго выдаткі на аплату працы складуць больш за трэць ад агульнага абʼёму (з улікам адлічэнняў на сацыяльнае страхаванне).

Выдаткі на сацыяльную сферу павялічацца не менш чым на 11%.

У праекце бюджэту прадугледжаныя таксама сродкі на падаўжэнне фінансавання сямейнага капіталу на сярэднетэрміновы перыяд (каля 350 млн рублёў), на аднаразовую дапамогу ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, да 75-годздзя Перамогі (18 млн рублёў). Прадугледжаныя і пэўныя навацыі ў жыллёвым будаўніцтве.

Павялічаць падтрымку абласцям Беларусі: амаль на траціну (да 5,3 млрд рублёў) узрасце памер сродкаў, якія перадаюцца ў мясцовыя бюджэты з рэспубліканскага.

NN.by

2
Ales' / адказаць
19.11.2019 / 12:32
2 асноўных пункта з 5 - пра залежнасць ад Расеі ))
Інфляцыя 5% (ведаем мы іх 5 %)), максімальны рост ВУП 1.9% )
Мо вялікаму луканамісту час ужо на пакой сысці, забраўшы з сабой усіх сваіх памочнічкаў ?
19
Черная Русь / адказаць
19.11.2019 / 13:04
Ales',скорее бы получить окончательную незалежность от России- построить забор, прекратить весь транзит, запретить полеты над территорией, отказаться от их токсичной нефти и газа, ресурсов, сырья и рынка сбыта. Вот тогда ЕС признает любые выборы и конечно, на халяву будет содержать 10 млн. населения
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31