Знайсці
19.11.2019 / 11:5410РусŁacБел

Лукашэнка: Футбалісты і хакеісты грошы атрымліваюць, а краіну толькі ганьбяць

president.gov.by

Спартыўныя аб'екты не прыносяць вялікіх грошай, але павінны хоць бы акупляцца. Пра гэта кіраўнік Беларусі, прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на Алімпійскім сходзе НАК, перадае БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што спартыўныя аб'екты нясуць вялікую сацыяльную нагрузку, бо атлеты там трэніруюцца бясплатна, за дзяржаўны кошт. Часта ўтрымліваць такія аб'екты затратна. Лукашэнка лічыць, што неабходна прыняць меры, каб зрабіць спартыўныя пляцоўкі акупнымі. «Вялікіх грошай тут не заробіш, але акупляцца яны павінны, асабліва ў такіх відах, як тэніс», — перакананы ён.

На думку Аляксандра Лукашэнкі, паспяховым спартсменам, якія дабіліся вышынь і зарабілі грошай, таксама трэба ўносіць ўклад у развіццё беларускага спорту і дапамагаць іншым атлетам. Напрыклад, купляць інвентар — тыя ж ракеткі ў Палац тэніса.

«Калі чалавек выходзіць на высокі ўзровень, ён павінен неяк удзельнічаць у далейшым развіцці спорту ў краіне. Такіх відаў дастаткова: і футбалісты, і хакеісты, якія пакуль толькі грошы атрымліваюць, а краіну ганьбяць», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка на сходзе звярнуў увагу ўсяго кіраўніцтва алімпійскага камітэта на тое, што «ўласнасць НАК — гэта святое». За стан спартыўных аб'ектаў адказвае і міністр спорту, адзначыў Аляксандр Лукашэнка. «Задача нумар адзін міністру — свята берагчы дзяржаўную ўласнасць, якая перадаецца ў распараджэнне спартсменаў, дзе яны могуць трэніравацца і паказваць высокія вынікі. Пра гэта я яго ўжо папярэдзіў. Тое ж самае і ў НАКу павінна быць», — падкрэсліў ён.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера