Знайсці
23.11.2019 / 14:459РусŁacБел

Змагаемся з лістападаўскай млявасцю — глядзіце, якія тавары дапамогуць узняць настрой

Сярэдзіна лістапада — час, калі восень ужо не радуе цеплынёй і золатам апалага лісця, а снегавікоў пакуль яшчэ няма з чаго ляпіць. Але ёсць іншыя спосабы дадаць фарбы ў шэрыя дні. Крамы «Гіпа» кожныя два тыдні прапануюць зніжкі на розныя тавары — мы адшукалі сярод іх тыя, што вас расслабяць і парадуюць у гэтую дэпрэсіўную пару. 

Шарыкі для ванн IVA з рознымі водарамі, 130 гр — 1,59 рубля (зніжка 47%)

Шарыкі ці бомбачкі для ванны зробяць купанне яшчэ больш прыемным і карысным. Яны ствараюць эфект джакузі ці гейзера, напаўняюць ванны пакой цудоўнымі водарамі, дапамагаюць зняць напружанне пасля працоўнага дня і папоўніць запас энергіі.

У склад шарыкаў уваходзяць раслінныя і эфірныя алеі, марская соль і іншыя кампаненты, якія паляпшаюць стан скуры. 

Гарбата Greenfield Christmas Mystery, 100 гр  — 3,19 рубля (зніжка 32%)

Непаўторную магію старых англійскіх Калядаў можна адчуць дзякуючы прыправам, што дадаюць пікантнае адценне кампазіцыі традыцыйнай гарбаты Christmas Mystery. Асвяжальныя ноткі цытрусавых падкрэсліваюць яе святочны характар. Падарыце цёплую атмасферу вашым чаяванням.

Семкі сланечнікавыя смажаныя з соллю «Нікіцін», 200 гр — 1,59 рубля (зніжка 31%)

Семкі шмат для каго — гэта кулінарны guilty pleasure. Тое, што нам прыносіць радасць, хоць лузгаем мы іх звычайна ў адзіноце ці з самымі блізкімі. І нікому пра гэта не кажам.

У «Гіпа» да 27 лістапада ўпакоўка смажаных семачак з соллю каштуе ўсяго 1,59. Лузгайце на здароўе.

Варэнікі «Бабушка Аня» з вішняй, 400 гр — 1,99 рубля (зніжка 29%)

Ці можа быць штосьці лепшае за салодкія варэнікі з вішняй і смятанай? Хіба толькі яшчэ адна порцыя варэнікаў. Не адмаўляйце сабе ў такой маленькай радасці.

Гарошак зялёны кансерваваны, 450 гр — 1,39 рубля (зніжка 26%)

Рыхтуй сані летам, а гарошак на аліўе — у лістападзе. Якімі б мы ні былі гурманамі, міска з традыцыйнай салатай з гарошкам заўсёды знойдзе сабе месца на святочным стале.

Сок бярозавы з цукрам, 3 л — 3,19 рубля (зніжка 24%)

Калі паспрабаваць скласці спіс асацыяцый з вясной, то ў ім дакладна апынецца і бярозавы сок. З кожным глытком бярозавіку набліжаецца вясна, а ў душы становіцца цёпла і сонечна. 

Цэлы трохлітровы слоік вясенняга настрою ў крамах «Гіпа» да 27 лістапада можна набыць са зніжкай 24%.

Піца «Смачніца» з вяндлінай і грыбамі замарожаная, 300 гр — 2,69 рубля (зніжка 23%)

Можна падараваць сабе добры настрой за 5 хвілін — проста пакінуць на гэты час піцу «Смачніца» у мікрахвалёўцы на максімальным рэжыме.

Хутка, проста і вельмі смачна! А яшчэ і танна.

Торт-марозіва «Напалеон», 700 гр — 12,99 рубля (зніжка 20%)

Падумайце, магчыма, вы даўно не бачыліся з сябрамі і не хадзілі ў госці. Заплануйце на выходныя сустрэчу з блізкімі і вазьміце з сабой салодкі гасцінец.

Прапануем класічны «Наполеон» — звычайна падабаецца ўсім.

Coca-Cola і Coca-Cola Zero, 2 л — 2,09 рубля (зніжка 17%)

«Свята прыходзіць заўжды з кока-колай» — усе ведаюць словы гэтай навагодняй песні. Каляды яшчэ далекавата, але падарыць сабе святочны настрой можна ўжо цяпер.

Для тых, хто клапоціцца пра фігуру, ёсць кола без калорый.

Ёгурт «Бабуліна крынка», 310 гр — 1,09 рубля (зніжка 16%)

Ёгурт — адзін з найбольш карысных і смачных спосабаў пачаць новы дзень. А калі ёгурту шмат, то і асалоды больш.

Вялікі пакунак «Бабулінай крынкі» з рознымі напаўняльнікамі шукайце ў «Гіпа» на зніжках.

Падсумоўваем:

ПрадуктЦана на акцыі, рубліПапярэдняя цана, рубліЗніжка, %
Шарыкі для ванн IVA з рознымі водарамі, 130 гр1,592,9947%
Гарбата Greenfield Christmas Mystery, 100 гр3,194,6932%
Семкі сланечнікавыя смажаныя з соллю «Нікіцін», 200 гр1,591,2931%
Варэнікі «Бабушка Аня» з вішняй, 400 гр1,992,7929%
Гарошак зялёны кансерваваны, 450 гр1,391,8926%
Сок бярозавы з цукрам, 3 л3,194,1924%
Піца «Смачніца» з вяндлінай і грыбамі замарожаная, 300 гр2,693,4923%
Торт-марозіва «Напалеон», 700 гр12,9916,2920%
Coca-Cola і Coca-Cola Zero, 2 л2,092,5317%
Ёгурт «Бабуліна крынка», 310 гр1,091,2916%

Усе акцыйныя прапановы тут:

*Знешні выгляд акцыйных тавараў можа адрознівацца ад выяў, змешчаных у тэксце. Наяўнасць акцыйных тавараў удакладняйце ў крамах.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930