Знайсці
19.11.2019 / 11:2417РусŁacБел

Ярмошына пракаментавала справаздачу АБСЕ аб недэмакратычных выбарах

Фота Сяргея Гудзіліна

Справаздача БДІПЧ АБСЕ аб мінулых выбарах у Беларусі суб'ектыўная і не пацверджана аргументамі. Так кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына пракаментавала TUT.BY заяву міжнародных назіральнікаў пра тое, што выбары ў Беларусі не адпавядалі важным міжнародным стандартам дэмакратычных выбараў.

Кіраўнік ЦВК лічыць, што мала напісаць у справаздачы, што адменена рэгістрацыя кандыдатаў ці пазбаўленыя акрэдытацыі давераныя асобы. Назіральная місія павінна была прааналізаваць тое, наколькі гэта [адмена рэгістрацыі, пазбаўленне акрэдытацыі] адпавядае нацыянальнаму заканадаўству.

— Бо выбары не ствараюць нейкі перыяд беззаконня, калі можна ўсё. Падчас выбараў дзейнічаюць тыя ж нормы і правілы, якія дзейнічаюць у звычайным жыцці. Таму проста пералічваць тую колькасць асоб, якія не змаглі ўдзельнічаць у выбарах, бо рэгістрацыя адменена, — аднабаковая падача інфармацыі, якая не раскрывае сутнасць пытання. Сапраўды гэтак жа ніякія аргументы і доказы не прыводзяцца [ў справаздачы] пры згадванні «фактаў» пра фальсіфікацыі і укідаў бюлетэняў. У сувязі з гэтым мы лічым, што гэта [справаздача АБСЕ] не больш і не менш як палітычная заява, у якой недастатковая юрыдычная аснова, — лічыць Лідзія Ярмошына.

Нагадаем, назіральнікі ад АБСЕ лічаць, што гэтыя выбары прадэманстравалі «поўную адсутнасць выканання дэмакратычных абавязацельстваў».

- У дзяржаве, дзе паўнамоцтвы і незалежнасць парламента абмежаваныя, а асноўныя свабоды як выбаршчыкаў, так і кандыдатаў ўшчамляюць, існуе небяспека ператварэння парламенцкіх выбараў у фармальнасць, — заявіла спецыяльны каардынатар АБСЕ Маргарэт Седэрфельт.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера