Знайсці
19.11.2019 / 09:168РусŁacБел

Румас назваў неабходную ўмову дынамічнага развіцця краіны

Фота Надзеі Бужан

Партнёрства дзяржавы і бізнэсу ў сферы інавацый з'яўляецца неабходнай умовай дынамічнага развіцця краіны. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас у панядзелак на адкрыцці Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва, піша БелТА.

Кіраўнік урада адзначыў, што ў гэтым годзе ключавой тэмай форуму стане тэма інавацый. «Эфектыўнае партнёрства дзяржавы і бізнесу ў гэтай сферы - неабходная ўмова дынамічнага развіцця нашай краіны», - лічыць ён.

«Беларусь разам з іншымі краінамі ўступае ў постіндустрыяльную інфармацыйную эру. Сёння тавары і паслугі навукаёмістых вытворчасцей, перадавая тэхніка і тэхналогіі літаральна пранізваюць усе бакі жыццядзейнасці людзей. Лічбавізацыя стала фактарам канкурэнтаздольнасці практычна ва ўсіх галінах эканомікі і сферы дзяржаўнага кіравання», - адзначыў прэм'ер-міністр.

Ён дадаў, што ў Беларусі ёсць пэўныя дасягненні на гэтым шляху: дзяржава ўваходзіць у першую дзясятку краін свету па такіх паказчыках глабальнага інавацыйнага індэкса, як распрацоўка мабільных дадаткаў, вынаходкі і карысныя мадэлі, вышэйшая адукацыя, і ў першую дваццатку - па экспарце IT-паслуг.

«Ёсць паспяховы прыклад узаемадзеяння дзяржавы і бізнэсу - гэта Парк высокіх тэхналогій, - адзначыў Сяргей Румас. - За апошнія два гады ўклад ПВТ у валавы ўнутраны прадукт, у экспарт практычна падвоіўся».

Многае, паводле слоў прэм'ера, робіцца дзяржавай для развіцця партнёрскіх адносін з бізнэсам. «Мы выйшлі на новы ўзровень грамадскага абмеркавання рэгулятарных ініцыятыў дзяржаўных органаў кіравання, пачалася распрацоўка законапраекта аб самарэгулюемых арганізацыях, — адзначыў кіраўнік урада. - Гэты праект прадоўжыць курс на ліквідацыю залішніх адміністрацыйных бар'ераў у дзейнасці бізнэсу».

Шмат увагі ў Беларусі надаецца ўдасканаленню фінансавай падтрымкі прадпрымальніцтва. Урад ва ўзаемадзеянні з банкамі прапрацоўвае напрамкі па спрашчэнні доступу да фінансавых рэсурсаў, пашыраецца лінейка прадуктаў, што прапануюцца банкаўскай сістэмай для прадпрымальнікаў для пачатку і развіцця бізнесу. Гэтымі днямі быў падпісаны ўказ нумар 412 «Аб падтрымцы экспарту».

Урад актыўна падтрымлівае развіццё інавацыйнай дзейнасці. У 2020 годзе расходы бюджэту на гэтыя мэты будуць павялічаны на 16 працэнтаў.

«Мы стараемся рабіць усё, каб бізнэс адчуваў, што яго смелыя і інавацыйныя рашэнні дзяржавай падтрымліваюцца», - падкрэсліў прэм'ер.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930