Знайсці
18.11.2019 / 23:08РусŁacБел

У Чэрвеньскім раёне маці двухгадовага дзіцяці западозрылі ў забойстве сужыцеля

Жыхарку вёскі Кулікі Чэрвеньскага раёна падазраюць у забойстве 43-гадовага мужчыны, паведамляе Следчы камітэт.

Паводле папярэдніх даных, 17 лістапада паміж сужыцелямі ўспыхнуў канфлікт, у выніку якога 42-гадовая жанчына нанесла колата-рэзанае раненне мужчыну. Высветлілася, што вяскоўка ў той момант была нецвярозай, (1,8 праміле алкаголю).

Ёсць звесткі, што падазраваная і пацярпелы жылі разам і выхоўвалі агульнае двухгадовае дзіця. Яно застаецца са спецыялістамі ў дзіцячым аддзяленні ўстановы аховы здароўя. Сям'я раней была на ўліку як такая, што знаходзiцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.

Завялі крымінальную справу за забойства.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера