Знайсці
18.11.2019 / 19:5114РусŁacБел

Спікер Андрэйчанка кожныя выбары ўмацоўвае сваю падтрымку — сёлета амаль 87%!

Спікер Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка прадказальна пераабраўся у парламент чарговага склікання. Ён засядае ў Палаце прадстаўнікоў аж з 2008 года.

Уладзімір Андрэйчанка, фота БелТА

Сёлета камісіі Докшыцкай акругі №22 налічылі яму 86,94% — і гэта абсалютны рэкорд краіны.

Канкурэнты атрымалі свае 2-3%.

Прычым Андрэйчанка вядзе бой яшчэ і з самім сабой — кожныя выбары дэкларуецца, што ён патрохі павялічвае падтрымку.

  • 2008 год — 85,9%.
  • 2012 год — 86,7%.
  • 2016 год — 86,8%.
  • 2019 год — 86,9% 

***

Уладзімір Андрэйчанка нарадзіўся ў 1949 у вёсцы Мар’янава Лёзненскага раёна. Скончыў Лужаснянскі сельгастэхнікум (1968), Велікалуцкі сельскагаспадарчы інстытут (1977), Мінскую вышэйшую партыйную школу (1988). Пасля службы ў войску працаваў аграномам. У 1972—1975 — інструктар у Лёзненскім райкаме камсамола, а пасля ў райкаме КПБ. У 1975—1978 — сакратар парткама саўгаса «Адаменкі», у 1978—1981 — старшыня калгаса імя Данукалава Лёзненскага раёна. У 1981—1985 — начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі Лёзненскага райвыканкама, у 1985-1987 — старшыня райвыканкама. У 1987—1991 гадах — старшыня Верхнядзвінскага райсавета, першы сакратар Верхнядзвінскага райкама КПБ. У 1991—1994 — намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама па сельскай гаспадарцы, у 1994—2008 — старшыня Віцебскага аблвыканкама. З 2008 — старшыня Палаты прадстаўнікоў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930