Знайсці
18.11.2019 / 17:172РусŁacБел

Экс-кандыдата ў дэпутаты Казакевіча аштрафавалі на 510 рублёў

Мінскі раённы суд аштрафаваў на 20 базавых велічынь (510 рублёў) абаронцу Курапат, былога кандыдата ў дэпутаты Змітра Казакевіча, піша Радыё Свабода.

Суд, які адбыўся 18 лістапада, — чацвёрты над затрыманымі 3 лістапада каля Курапат актывістамі. Тады пасля заканчэння шэсьця на Дзяды група мітынгоўцаў пайшла да рэстарана, каб правесці там сустрэчу кандыдата з выбарцамі. Гэтак сцвярджаў Зьміцер Казакевіч у судзе.

Але замест сустрэчы адбылася сутычка з адміністратарамі рэстарана, якія спрабавалі не пусціць актывістаў на тэрыторыю. У выніку 4 актывісты былі затрыманыя, у тым ліку і Зміцер Казакевіч. Увечары 3 лістапада яго вызвалілі з пастарунку, а празь дзень выбарчая камісія пазбавіла Казакевіча мандата кандыдата. З таго часу адбылося 3 адміністрацыйныя працэсы, якія скончыліся буйнымі штрафамі і папярэджаннем затрыманых актывістаў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930