Знайсці
18.11.2019 / 16:2416РусŁacБел

Стала вядома, хто ўзначаліць дэлегацыю Беларусі на перапахаванні Каліноўскага

Ігар Петрышэнка, фота Волі Афіцэравай

Афіцыйную беларускую дэлегацыю ўзначаліць віцэ-прэм'ер Ігар Петрышэнка, паведамляе на сваёй старонцы ў фэйсбуку МЗС Беларусі

«Некалі мы абяцалі Андрэю Горвату ды і яшчэ шмат каму сумленна зрабіць сваю працу па адным значным пытанні, растлумачыць і паведаміць аб выніках, — паведамляе МЗС. — Сёння ў МЗС Беларусі літоўскаму боку, які прадстаўляў пасол Літвы ў нашай краіне, былі афіцыйна перададзены вынікі экспертызы (у тым ліку ДНК) матэрыялаў з магчымага пахавання Віктара Каліноўскага ў Свіслачы. (…)

Сённяшняя перадача дазволіць параўнаць вынікі ДНК-экспертыз з Беларусі і Літвы, што неабходна для поўнай ідэнтыфікацыі магчымых астанкаў Кастуся Каліноўскага ў Вільні. Гарантыі, што перададзеныя астанкі належаць менавіта Віктару Каліноўскаму, мы даць не можам, але гэты шлях з навуковага пункту гледжання трэба прайсці да канца, гэта наш унёсак, таму лічым сваім абавязкам сумесна з літоўскімі калегамі працаваць над усталяваннем праўды. Любая, нават самая маленькая зачэпка можа апынуцца ключавой», — гаворыцца ў паведамленні.

«Мы ўдзячны літоўскаму боку за афіцыйнае запрашэнне Беларусі на ўрачыстую цырымонію перапахавання ўдзельнікаў паўстання 1863 года, якая адбудзецца 22 лістапада ў Вільні. Сумесная гісторыя патрабуе сумесных намаганняў. Рады, што такое разуменне ёсць у абодвух бакоў. З задавальненнем прынялі гэта запрашэнне. Дэлегацыю нашай краіны на мерапрыемстве ўзначаліць намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка», — адзначае МЗС..

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера