Знайсці
18.11.2019 / 15:27РусŁacБел

У Эстоніі мужчына сам патэлефанаваў у паліцыю і паведаміў, што п'яным сядзе за руль

Elmo Riig

Паліцыя распавяла ў сацсетках аб адным незвычайным выпадку, калі п'яны мужчына патэлефанаваў у паліцыю і паведаміў, што хутка сядзе за руль, піша Tartu Postimees.

На выходных у паліцыю паступіў званок ад жыхара Йыгева, які распавёў, што выпіў вялікую колькасць гарэлкі і зараз паедзе на машыне: «Ведаю, што нельга, але трэба і хто мне можа забараніць?»

Патруль накіраваўся да яго дома. Нецвярозы чалавек быў рады з'яўленню паліцэйскіх і нават паціснуў ім рукі. Ён добраахвотна аддаў патрулю ключы ад аўтамабіля, каб не сесці п'яным за руль.

Раніцай ён зноў патэлефанаваў у паліцыю, каб падзякаваць вартавым правапарадку. «Быў п'яны і павінен быў ехаць, але паліцыя забрала ключы. Хачу падзякаваць паліцэйскім, усё было зроблена правільна, усё ў парадку і самага страшнага не адбылося. Сіл і здароўя ўсім вам!»

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930