Знайсці
19.11.2019 / 13:582РусŁacБел

На стварэнне беларускамоўных часопісаў для дзяцей сабралі ўдвая больш, чым хацелі!

Для запуску беларускамоўных дзіцячых часопісаў нам трэба было мінімум 6000 рублёў. А нам за два тыдні перавялі 11702 рублі!

Грошы перавялі 153 чалавекі і дзве кампаніі. Пераважна гэта пераводы па 10—50 рублёў, але шэсць чалавек ахвяравалі па 500 рублёў, а адзін — 100 рублёў.

5910 рублёў людзі перавялі праз Club.nn.by, у нас на сайце.

1292 рублі прыйшло праз краўдфандынгавую платформу molamola.by.

На «Моламола» спіс фундатараў не публікуецца. Нам вядома толькі, што там грошы перавялі 52 асобы.

А вось спіс тых, хто перавёў праз Club.nn.by (там чалавек мог выбраць опцыю, ці будзе яго імя публікавацца, ці не. Імёны прыведзеныя ў парадку надыходжання плацяжоў.

Dzmitry Belush 10
Andrei Rantsevich 50
Ананім 20
Аляксей Шота 20
Ананім 50
Аляксандр Шахорскі 20
Юрый Юргелевіч 10
Lavon Śpirydonaŭ 50
Aleś Alachnovič 50
Dr. Leper 50
Віталь Любянчук 10
Ганна Мінько 10
Ананім 20
Андрэй Кім 20
Павал Шаўцоў 50
Ананім 20
Сяргей Мудрачэнка 10
Ананім 10
Anatol Karaĺkoŭ 20
Андрэй Вашкевич 10
Віктар Смусін 50
Вячаслаў Радзівонаў 10
Андрэй Андрыеўскі 20
Andrej Kuźniečyk 10
Юрась Пінюта 20
Максім Казiнец 10
Eugene Bichel 40
Вольга Севярынец 10
Вячаслаў 10
Andrej Sidoryk 50
Andrej Doubenetski 500
Elena Harleman 500
Dzmitry Zaharka 20
Pavieł Hančar 100
Siarhej Budkin 20
Ананім 50
Ананім 20
Таццяна Едчык 20
Ананім 10
Вольга Ворвуль 20
Ананім 500
Valery Miatselski 500
Аляксей Сiвец 10
Źmicier Kuźniacoŭ 20
Ананім 50
Ананім 20
Адэля Ш. 10
Ulad Plaksa 50
Микалай Зайкін 10
Ананім 20
Дзяніс Кляшчонак 20
Pavel Kaparykha 50
Konstantin Mishur 10
Сафія Варановіч-Саланевіч 10
Цімур Варанцоў 20
Jauhen Aksiutsin 500
Ананім 10
Я 20
Dzmitry Kruk 20
Сяргей Сочнеў 50
Nastassia Zharskaya 10
Виталь Станкевіч 50
Сяргей Гапоненка 10
V 50
Ананім 50
Anton Kalinevich 50
Symbal Belarus 20
Andrej Saperski 50
Сяргей Сілюкоў 20
Аляксандра Баярына 50
Ананім 50
Валер Вітко 50
Evgen Biruk 10
Максім Адаскевіч 20
Ананім 10
Сяргей Лісічонак 50
Ананім 10
Алег Саваневіч 50
Hlieb Kryshko 20
Ананім 500
Вольга Качаткова 10
Андрэй Гарбуз 50
Аляксей Абрамаў 20
Яўген Касцюкевіч 10
Сцяпан Рыжкоў 20
Aliaksiei Mazheika 10
Ананім 20
Аляксандр К. 10
Вадзім Красноўскі 20
Іван Герасіменка 10
Юры Кучынскi 10
Аляксандр Ермаковiч 20
Наталля Давыдка 20
Ананім 10
Наталля Косар 10
Алена Шчуроўская 10
Вашаімя 50
Yura Radzionau 10
Ананім 20
Dmitry Petratchenko 500
Pavel Paskrobka 10
Серж Наўродскі 50

Што датычыць кампаній, то на прадукцыю для беларускамоўных дзяцей выдзелілі грошы адна будаўнічая кампанія, якая папрасіла, каб яе не называлі (3000 рублёў) і IT-кампанія Itransition (1500 рублёў). Натхняе, што для бізнэсу нацыянальная мова — каштоўнасць.

Свой працэнт забярэ сабе краўдфандынгавая платформа, трохі пойдзе на аплату працы праграміста. А што грошай сабралі больш, чым меркавалі, то, значыць, мы аддамо пад коміксы больш старонак і, мусіць, у наступным годзе павялічым аб'ём нумароў.

Нагадаем, што падтрымаць выданне новых часопісаў можна двума спосабамі.

Самы зручны для нас (найменш страт грошай на пасярэднікаў) — праз Club.nn.by, у нас на сайце. Там могуць пакласці грошы ўсе зарэгістраваныя на сайце. 

Каму зручней краўдфандынгавая платформа — мы збіраем грошы праз molamola.by.

Спіс фундатараў будзе апублікаваны ў часопісах. Данатары могуць пазначаць свае імёны або выбіраць ананімнасць.

Мы запускаем два яркія беларускамоўныя часопісы. Яны гатовыя і зарэгістраваныя. Яркія, з коміксамі, раней такога па-беларуску не было. Адзін будзе для дзетак да 6 гадоў, другі — для малодшых школьнікаў. Просім усіх, незалежна ад светапогляду, падтрымаць гэтую справу.

Асцярожна, дзеці! — для малодшых школьнікаў. Дуду — для дашкольнікаў.

Мы збіралі грошы на друк першых нумароў, а далей з продажаў першага нумара аплацім друк наступнага, і так далей. На прыкладзе «Нашай гісторыі» (выйшла ўжо 15 выпускаў, штомесячна) мы паказалі, які прэміяльны прадукт мы здольныя рэгулярна выпускаць.

Новыя часопісы таксама будуць выходзіць штомесячна.

Дзеці, унукі, праўнукі — наша будучыня. Давайце разам запусцім гэтую добрую справу.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера