Даслаць навіну
Знайсці
18.11.2019 / 12:56 13

«Бацюшка са свастыкай» выйшаў на свабоду

Павялічыць выяву

Як стала вядома TUT.BY, сёння з папраўчай калоніі 17 у Шклове вызваліўся асуджаны святар Канстанцін Бурыкін. Ён правёў за кратамі тры гады, адбываючы тэрмін за захоўванне патронаў і пісталета.

Нядаўна яго старэйшая дачка Аляксандра вырашыла распавесці праўду як шмат гадоў жыла сям'я, і ​​абвінаваціла Бурыкіна ў сэксуальным гвалце. Крымінальную справу распачалі, але абвінавачанне «бацюшку са свастыкай» так і не прад'явілі.

Тое, што бацька вызваліўся, для яго дачкі Аляксандры стала поўнай нечаканасцю, яна з цяжкасцю падбірае словы:

— Спадзяюся, жыццё пакарае і яго, і Олю (другую жонку бацюшкі).

TUT.BY папрасіў Следчы камітэт пракаментаваць, ці было прад'яўленае абвінавачванне Канстанціну Бурыкіну па ч. 3 арт. 167 КК, у якім статусе знаходзіцца ён і яго жонка.

— Расследаванне працягваецца, — быў сціслы Сяргей Кабаковіч, начальнік прэс-службы СК. На астатнія пытанні ён не адказаў.

Па дадзеных Tut.by, Канстанцін Бурыкін да гэтага часу ў статусе падазраванага. Кажуць, святар разам з жонкай адмовіўся ад кантактаў з псіхолагамі і сексолагамі, а таксама паліграфа. Ёсць словы яго ўжо паўналетняй дачкі і заключэнне дэтэктара хлусні, што яна не падманвае.

Чытайце:

«Расказала толькі маме, на яе магіле»: жудасная споведзь дачкі «бацюшкі са свастыкай» пра тое, што ён рабіў з ёй

Расследаванне: як «бацюшка са свастыкай» распараджаўся бюджэтнымі мільярдамі

NN.by

0
Дед Мороз / адказаць
18.11.2019 / 19:01
Депортируют скрэпного фашиста и насильника в скрэпностан?
0
american / адказаць
18.11.2019 / 22:42
Бурыкин-шмарыкин . Как бы отгородиться от росейской нечисти ? Вот уж где ......... отвратительная страна . --
0
M.O. / адказаць
18.11.2019 / 23:19
LitvinM, не. у палату прадстаўникоў
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31