Знайсці
18.11.2019 / 12:086РусŁacБел

ЕС зацвердзіў рашэнне аб падпісанні візавай дамовы з Беларуссю

Рада ЕС зацвердзіла рашэнне аб падпісанні з Беларуссю пагаднення аб палягчэнні выдачы візаў. Пра гэта сведчыць тэкст пастановы Рады Еўрасаюза, апублікаваны ў Афіцыйным часопісе ЕС, піша Tut.by.

«Падпісанне ад імя ЕС Пагаднення аб спрашчэнні выдачы віз паміж Еўрапейскім саюзам і Беларуссю з гэтага моманту дазволена, як толькі будзе завершана падрыхтоўка яго тэксту. Тэкст пагаднення будзе апублікаваны разам з афіцыйным рашэннем аб яго заключэнні», — гаворыцца ў дакуменце.

У ім таксама паказана, што «гэтым старшыня Рады ўпаўнаважаны прызначыць асобу, упаўнаважаную падпісаць пагадненне».

Прыняцце Радай ЕС рашэння аб падпісанні дакумента было перадапошнім этапам — зараз чакаецца толькі падпісанне пагаднення усімі бакамі.

Пагадненне па спрашчэнні візавага рэжыму прадугледжвае зніжэнне кошту віз да 35 еўра і прыняцце рашэння аб выдачы візы ў тэрмін да 10 дзён (у выпадку дадатковай праверкі тэрмін выдачы можа павялічыцца да 30 дзён).

Цяпер усё ўпіраецца ў тэрміны падпісання пагаднення. Пасля падпісання пагаднення ўсімі бакамі яно ўступіць у сілу першага чысла другога месяца пасля абмену ратыфікацыйнымі граматамі.

Аднак ужо ў лютым 2020 года пачнуць дзейнічаць новыя правілы выдачы візаў Еўрасаюзам. Калі Беларусь і ЕС не паспеюць падпісаць пагадненне ў лістападзе, то беларусам за візу замест 60 еўра (менавіта столькі каштуе для нас «шэнген» цяпер) або замест 35 еўра (столькі візы будуць каштаваць пасля прыняцця пагаднення з ЕС) прыйдзецца заплаціць 80 еўра.

Раней чакалася, што для падпісання пагаднення аб спрашчэнні візавага рэжыму, якое дазволіць беларусам плаціць за «шэнген» 35 еўра, разглядаецца магчымасць прыезду ў Мінск прадстаўніка ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Федэрыкі Магерыні. Але візіт адклалі з-за «пэўных накладак».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930