Знайсці
18.11.2019 / 10:2717РусŁacБел

Ярмошына: Дзейных дэпутатаў абрана 30 чалавек. Гэта тое, пра што казаў кіраўнік дзяржавы

У парламент сёмага склікання выбраны 21 член партый. Гэта на 5 чалавек больш, чым ў 2016 годзе. Пра гэта Лідзія Ярмошына распавяла на прэс-канферэнцыі па падвядзенні папярэдніх вынікаў выбараў у парламент, піша Tut.by.

З тых, хто трапіў у парламент, адзін чалавек прадстаўляе Беларускую аграрную партыю, два — Беларускую патрыятычную партыю, 11 — Кампартыю, адзін — ЛДП, 6 — Рэспубліканскую партыю працы і справядлівасці.

З абраных дэпутатаў 44 жанчыны і гэта, па словах Ярмошынай, кажа пра тое, што «мы рухаемся да еўрапейскага гендэрнага запатрабавання». Грамадзян ва ўзросце да 30 гадоў абрана двое. Дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў дзеючага склікання абрана 30 чалавек, або 27,3%.

— Гэта тое, пра што казаў кіраўнік дзяржавы, што пажадана, калі траціна парламента будзе пераходзіць у новае скліканне, — сказала Ярмошына.

Нагадаем, у верасні Аляксандр Лукашэнка заявіў, што каля 30-35% цяперашняга складу Палаты прадстаўнікоў зноў павінны пазмагацца за дэпутацкі мандат. Гэта, падкрэсліў ён, дапаможа захаваць пераемнасць у беларускім парламенце.

У Палату прадстаўнікоў не пусцілі ніводнага апазіцыянера. Прагноз «НН» спраўдзіўся на 96%

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930